V Мінскі форум вулічных тэатраў абяцае здзівіць незвычайнымі нумарамі і перформансамі

Безгаловы чалавек, і не толькі

Фота БЕЛТА
З надыходам вясны новымі гукамі, эмоцыямі, фарбамі напаўняецца і галоўная творчая пляцоўка Мінска — Верхні горад. Ужо на наступным тыдні тут адкрыецца чарговы музычна-турыстычны сезон. Пачатак яму дасць V Мінскі форум вулічных тэатраў, які пройдзе 7—8 мая. Тысячы мінчан і гасцей горада паспяшаюцца ў гістарычны цэнтр Мінска, каб паназіраць за карнавальным шэсцем артыстаў, пабачыць унікальныя цыркавыя нумары і тэатральныя пастаноўкі, прыняць удзел у майстар-класах і лекцыях аб вулічным мастацтве ад беларускіх і замежных экспертаў.

Сярод удзельнікаў фестывалю — як беларускія калектывы накшталт тэатра танца “Альтана”, эксперыментальнага тэатра Eye, моладзевага тэатра “Кола”, так і замежныя артысты. Мінск рыхтуецца прыняць гасцей з Германіі, Польшчы, Францыі. Сярод іх і вядомы па леташнім выступленні на форуме берлінскі тэатр Dulce Compania, які спецыялізуецца на хадульных прадстаўленнях. Нямецкія артысты абяцаюць здзівіць сёлета... безгаловым чалавекам! Апроч тэатральнай часткі, гасцей фестывалю чакае насычаная цыркавая праграма. На асобнай пляцоўцы побач з экспазіцыяй “Карэтная” выступяць дзіцячыя цыркавыя студыі з усёй Беларусі, артысты Белдзяржцырка і цырка з французскага горада Шамберы Cie du Fil а Retordre.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter