Без шкоды для прыроды

Смаўжам з краін Міжземнамор’я даспадобы беларускі кліматСёлета, калі гасцявала ў знаёмай на лецішчы, да стала былі пададзены смаўжы, абсмажаныя ў сухарах. Варта патлумачыць: іх яшчэ называюць слімакі, а па-руску — “улитки”... Спрабуючы страву, я і не ведала, з чаго яна прыгатавана, на смак — нешта сярэдняе між курацінай і грыбамі. А былі гэта вінаградныя смаўжы “мясцовай вытворчасці”, да таго ж укормленыя вотруб’ем, агуркамі і лісцем салаты.
Смаўжам з краін Міжземнамор’я даспадобы беларускі клімат
Вінаградныя смаўжы прыжыліся ў БеларусіСёлета, калі гасцявала ў знаёмай на лецішчы, да стала былі пададзены смаўжы, абсмажаныя ў сухарах. Варта патлумачыць: іх яшчэ называюць слімакі, а па-руску — “улитки”... Спрабуючы страву, я і не ведала, з чаго яна прыгатавана, на смак — нешта сярэдняе між курацінай і грыбамі. А былі гэта вінаградныя смаўжы “мясцовай вытворчасці”, да таго ж укормленыя вотруб’ем, агуркамі і лісцем салаты. Раней, прызнацца, падобная “экзотыка” асацыявалася ў мяне выключна з краінамі Усходу ці Захаду, дзе смаўжоў смачна гатуюць, там мне і даводзілася іх каштаваць.
У спецыялістаў я даведалася, што вінаградны смоўж — чужародны для нашых мясцін від, завезены манахамі ў Беларусь у XVI стагоддзі з краін Міжземнамор’я: у якасці жывога ўпрыгажэння для манастырскіх садоў. І чужынцы прыжыліся ў нашых лясах, садах, на берагах рэк і азёр. У іх каштоўнае мяса — там 70 працэнтаў бялку і 30 амінакіслот. Між іншым, у Францыі іх штогод спажываюць каля 65 тысяч тон, там гэта далікатэс, досыць дарагі прадукт, які смакуюць па святах. Асабліва карысны для цяжарных жанчын, дзяцей пры рахітах і розных формах скаліоза як крыніцы кальцыю. А сёлета французскі кулінар Дамінік П’еру знайшоў нават спосаб салення яйкаў вінаграднага смаўжа і нарыхтоўкі так званай “смаўжовай ікры”. У Вялікабрытаніі выпускаюць экстракт з гэтых малюскаў, які дапамагае чалавеку лепш спраўляцца са стрэсавымі сітуацыямі. На Кіпры смаўжы — выключна мужчынская ежа, гэткая натуральная віягра…
У беларусаў у паўсядзённы рацыён вінаградныя смаўжы пакуль не ўвайшлі, а вяскоўцы імі часцей прыкормліваюць свіней ды курэй, якія далікатэс таксама высока “ацанілі”. Ды, як гавораць
эканамісты, попыт нараджае прапанову. На Захадзе створаны цэлыя асацыяцыі, якія займаюцца як зборам, так і гадоўляй смаўжоў. Каб палепшыць якасць мяса, іх адкормліваюць духмянымі травамі, нават пояць віном і півам. Нядаўна такія фермы з’явіліся на Украіне, у Калінінградскай вобласці. Можа, прыйдзе чарга і да Беларусі? У нас, дарэчы, зборам і нарыхтоўкай смаўжоў ужо займаюцца. Спецыялісты з Міністэрства аховы прыроды і навакольнага асяроддзя сумесна з вучонымі НАН Беларусі распрацавалі для гэтага метады, рэкамендацыі. Збор смаўжоў памерам не менш 25 міліметраў дазволены з канца красавіка — пачатку мая па 20 чэрвеня, далей у іх пара размнажэння. Дазваляецца адбіраць з прыроды толькі палову папуляцыі, а другую нарыхтоўшчыкі павінны рассяліць у двух ці больш месцах. За кілаграм смаўжоў зборшчык атрымлівае каля 900 рублёў, норма здабычы ў асабістых мэтах — 20 кілаграм. Доктар біялагічных навук Уладзімір Байчораў удакладніў, што “такіх строгіх патрабаванняў няма ні ў адной іншай дзяржаве былога Саюза, бо вінаградны смоўж — пакуль адзіны жывы рэсурс, які здабываецца і экспартуецца за мяжу”. Па словах вучонага, цяпер біязапас нашых смаўжоў — каля 1000–1500 тон, і дзякуючы строгім мерам па іх зборы і рассяленні мы змаглі не толькі захаваць від, але і павялічыць папуляцыю. Таму растуць аб’ёмы нарыхтовак: у 1993 годзе сабралі 40 тон смаўжоў, сёлета — каля 380.

Іна Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter