Без капусты на агародзе пуста
15.04.2008 01:00:00
* Этапы вырошчвання капусты ў народным уяўленні былі рытуалізаваны і заснаваны на прынцыпе падабенства: качан капусты параўноўвалі з галавой чалавека (таму падчас каляднай вячэры, калі елі капусту, галаву адзін аднаму сціскалі рукамі), каб капуста была “цвёрдай”, быццам камень, на граду абавязкова прыносілі адзін-два вялікія валуны, часам іх загортвалі ў белую хустку або ручнік, каб капуста была белая, чыстая.
* Адзін з першых этапаў вырошчвання капусты — высеў насення на расаду. Для гэтага ў кожным рэгіёне абіраўся найбольш спрыяльны тэрмін у адпаведнасці з кліматам мясцовасці, але ў той жа час былі і строга прызначаныя для гэтага дні:
* Лічылася, што капуста не будзе баяцца маразоў і дасць вялікі ўраджай, калі насенне на расаду пасадзіць у дзень святой Еўдакіі (14 сакавіка), у пост, перамяшаўшы насенне з зямлёй і пасеяўшы іх нават па снезе.
* Пасеянае на Аляксея Цёплага (30 сакавіка) насенне ўвосень дасць багаты ўраджай.
* 8 красавіка — дзень пасля Благавешчання, таксама лічыўся спрыяльным для высадкі капусты.
* На Украіне самым спрыяльным днём для высадкі насення капусты лічылася субота на Пахавальным (пятым) тыдні Вялікага паста: “Капуста вырасце рахманая, г.зн. вялікая, белая, цвёрдая і вусені яе не крануць”.
* Таксама сеялі насенне капусты на расаду ў апошнія дні Страснога тыдня, часцей у суботу, пасля таго як пасадзяць булкі ў печ — “каб капуста была здарова, як паска”.
* У паўночных раёнах чакалі дня святога Ягорыя (6 мая): “Сей расаду да Ягорыя — будзе капусты даволі, калі ж спознішся з пасевам, галовы не заўюцца”.
* Паўсюдна прытрымлі-валіся правіла сеяць насенне капусты да ўзыходу сонца на поўню ці растучы месяц, моцна абвязаўшы галаву хусткай.
* Перад высевам насенне капусты трэба было некалькі разоў перакінуць з адной рукі ў другую, “каб з капусты не вырасла бручка”.