Без “канвертаў”. Падатковыя органы збіраюцца ўзмацніць барацьбу з шэрымі зарплатамі.

Пасля пераходу на адзіную 12-працэнтную стаўку падаходнага падатку з фізічных асоб мытнікі па выніках 2009-га сабралі на 91 мільярд рублёў менш, чым у 2008-м. Адной з прычын сталі прапанаваныя падатковыя вылікі. Аднак скарачаць такія льготы ніхто не збіраецца. Плануецца папаўняць бюджэт за кошт выяўлення атрымальнікаў зарплат “у канвертах”. Аб гэтым ішла гаворка на калегіі Міністэрства па падатках і зборах.

Летась спецыялісты падатковых органаў правялі выбарачны аналіз звестак аб даходах і маёмасці ў арганізацыях, дзе афіцыйны заробак налічваюць па мінімуму — прыкладна ў памеры бюджэту пражытачнага мінімуму. У выніку высветлілася, што ў 65 працэнтаў такіх грамадзян легальная зарплата не пакрывала іх расходаў. “Каб вывесці даходы грамадзян з ценю, мы павінны ўзмацніць каардынацыю дзейнасці структурных падраздзяленняў МНЗ”, — паставіў задачу, як перадае БелТА, міністр Уладзімір Палуян.
Між тым з пачатку 2010 года памер стандартнага падатковага выліку вырас з 250 да 270 тысяч за месяц. Павялічыцца, як прагназуюць у міністэрстве, і працэнт грамадзян краіны, якія змогуць прэтэндаваць на такую льготу. Акрамя гэтага, атрымальнікі грашовых пераводаў з-за мяжы на агульную суму да 500 базавых велічынь за год цяпер змогуць не плаціць за такія сродкі падаходны падатак.
Аднак разам з гэтым прыйдзецца больш патраціцца грамадзянам, якія вырашаць прадаць свой грузавік ці шматмесны мікрааўтобус. Па новых нормах заканадаўства, цяпер такія фізічныя асобы ад падатковага падатку вызваляцца не будуць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter