Без фармалізму

На Смалявіччыне працуе больш за 120 грамадскіх фарміраванняў

Грамадскія фарміраванні з’яўляюцца дзейснай сілай па прафілактыцы правапарушэнняў у Смалявіцкім раёне.

Работа ў гэтым накірунку праводзіцца даўно, і назапашаны нядрэнны вопыт. У апошнія гады яна склалася ў дакладную сістэму, набыла канкрэтную схему ўзаема-дзеяння і кіравання.

Сёння ў раёне працуюць больш за 120 грамадскіх фарміраванняў, якія аб’ядноўваюць каля 1400 чалавек. 20 добраахвотных дружын аказваюць адчувальную дапамогу ў ахове грамадскага парадку, а таксама ў мерапрыемствах па папярэджванні незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі. У горадзе і на сяле працуюць грамадскія пункты аховы парадку, пры сельвыканкамах, на прадпрыемствах і ў арганізацыях дзейнічаюць камісіі па справах непаўналетніх, па папярэджванні пьянства, па садзейнічанні сям’і і школе, настаўніцка-бацькоўскія патрулі. У справу ўключыліся старасты і ўпаўнаважаныя населеных пунктаў.

«Работа па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў набывае сёння ўсеагульны характар. У цесным узаемадзеянні працуюць праваахоўныя органы і шырокая грамадскасць. Пра выніковасць гэтай работы сведчыць тое, што ў мінулым годзе на тэрыторыі раёна злачыннасць знізілася на 35,8 %, прычым па ўсіх катэгорыях. Асабліва радуе, што менш стала злачынстваў і правапарушэнняў, учыненых непаўналетнімі або з іх удзелам, крымінальных правапарушэнняў, здзейсненых людзьмі ў нецвярозым стане, знізілася колькасць людзей, якія стаяць на прафі-лактычных уліках у РАУС, а таксама рэцыдыўная злачыннасць. У гэтым, несумненна, ёсць заслуга і грамадскіх фарміраванняў», — расказвае начальнік аддзела ідэалагічнай работы Смалявіцкага райвыканкама Павел Графутка.

Менавіта гэты аддзел трымае на кантролі работу грамадскасці ў ахове правапарадку. Назапашаны вопыт увасобіўся ў спецыяльны праект «Закон і парадак — справа агульная», які аб’ядноўвае намаганні ўсіх зацікаўленых органаў, арганізацый і фарміраванняў. «Гэтая дзейнасць мае спецыфічны характар, і яе вынікі азначаюць толькі заканчэнне пэўнага этапа, бо жыццё з усімі яго ўласцівасцямі ідзе наперад. Але мы задаволены тэндэнцыямі і пастаянна працуем над тым, каб колькасць грамадскіх фарміраванняў павялічвалася, а іх дзейнасць была пазбаўлена фармалізму. Для абагульнення і распаўсюджвання вопыту, а таксама стымулявання далейшай актыўнасці ў традыцыю ўведзены і мерапрыемствы, на якіх мы падводзім вынікі і ўшаноўваем лепшых. Адзначу толькі, што апошнім разам у спаборніцтве было 12 намінацый», — падкрэсліў Павел Графутка.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter