Беражыцеся благога вока.

Вочы чалавека, як і валасы, — гэта самы інтэнсіўны канал энергетычнага абмену з навакольным светам, які мае двухбаковую скіраванасць: навакольны свет праз іх уздзейнічае на свядомасць чалавека, адначасова чалавек можа актыўна ўплываць на навакольны свет

Вочы чалавека, як і валасы, — гэта самы інтэнсіўны канал энергетычнага абмену з навакольным светам, які мае двухбаковую скіраванасць: навакольны свет праз іх уздзейнічае на свядомасць чалавека, адначасова чалавек можа актыўна ўплываць на навакольны свет

У хрысціянстве малюнак вачэй у трохкутніку стаў сімвалізаваць усюдыіснасць Бога. Глядзець у вочы можа толькі чалавек з чыстымі намерамі. Выраз “не можа вочы падняць” азначаў не што іншае, як сорам чалавека за яго дрэнныя ўчынкі.
Згодна з народнымі ўяўленнямі, чалавек мог адным толькі поглядам паўплываць на лёс іншага чалавека, “адняць” здароўе, зрабіць непрацаздольным на некаторы час і г. д. Пра некаторых людзей казалі, што ад іх погляду ўсё вакол “камянее”. У народнай медыцыне такое ўздзеянне завуць сурокам. Пры сустрэчы з чалавекам, які быў вядомы як нядобры, зайздросны, злы, імкнуліся абавязкова “абараніць” сябе славесным абярэгам — замовай: “Ліхое вока, не глядзі на нас!”
У народзе існаваў шэраг магічных дзеянняў, якія трэба было выканаць перад сустрэчай з такім чалавекам (надзець бялізну навыварат, завязаць вузлы на поясе) ці адразу ж пасля яе (паказаць кукіш, сплюнуць праз левае плячо).
Часцей за ўсё ад сурока пакутуюць дзеці — менш абароненыя ў энергетычным плане. Абярэгам немаўля ад сурока служыла тое, што да хрышчэння нікому не называлі яго сапраўднага імені.
Народныя лекары ведалі шмат спосабаў лячэння сурокаў. Напрыклад, сурочанае дзіця маці павінна была абцерці споднім бокам спадніцы ці кашулі са словамі: “Чым нарадзіла, тым і адхадзіла”.
Ад сурокаў бераглі не толькі людзей, але і хатніх жывёл, найперш карову-карміцельку. Лічылася, што чужыя вочы пры дойцы ці цяленні “забяруць” малако, “нашкодзяць” карове і цяляці.
Па той жа прычыне чужых людзей не пускалі на грады пры сяўбе ці пасадцы: “Чужое вока — што хвацкі вораг, зайздросны, а зайздрасць — што ржа: увесь ураджай ежма есць!”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter