“Берагіня” ўзніме статус?

У гарадскім пасёлку Акцябрскі, што на Гомельшчыне, завяршыўся III рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”, прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які ўмацаваў думку спецыялістаў аб неабходнасці надання яму міжнароднага статуса. Як адзначыла ў размове з карэспандэнтам “Р” намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Лілія Буланава, “Берагіня” ў нашай краіне не мае сабе падобных. Перш за ўсё сваімі набліжанасцю да невычарпальных народных вытокаў, традыцый фальклорнага мастацтва, далучэннем да іх моладзі. Па звестках, атрыманых ва ўпраўленні культуры Гомельскага аблвыканкома, у вялікім парадзе талентаў, што працягваўся ў Акцябрскім тры дні, прыняло ўдзел каля сямісот артыстаў і выканаўцаў, праграма творчага свята прадугледжвала таксама выступленні народных расказчыкаў, конкурсныя паказы работ разьбяроў, бондараў, вышывальшчыц і аматараў саломапляцення. Завяршыўся ж фестываль вялікім гала-канцэртам “Спадчына маёй Бацькаўшчыны”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter