Берагі, берагі

Паляўнічыя і рыбаловы прапануюць прыбраць рэкі і азёры

Паляўнічыя і рыбаловы прапануюць прыбраць рэкі і азёры.

У панядзелак у краіне пачнецца акцыя «Чысты вадаём».

— Прыбіраць берагі рэк і азёр нашы супрацоўнікі будуць увесь тыдзень, — кажа Анатолій Малажаўскі, намеснік старшыні Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. — Далучыцца да іх могуць усе жадаючыя, для гэтага неабходна звярнуцца ў рэгіянальныя прадстаўніцтвы таварыства.

У ходзе акцыі плануецца навесці парадак на 250 сацыяльна значных вадаёмах. Інфармацыю пра тое, які з іх і калі будуць прыбіраць, можна знайсці на сайце БТПР rgooboor.by.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter