Белые бурочки, две свеклы и много поэзии

Однажды кто-то из литературных критиков выдал в отношении поэта Леонида Дранько-Майсюка термин "эстет".
Однажды кто-то из литературных критиков выдал в отношении поэта Леонида Дранько-Майсюка термин "эстет". Определение прижилось. На имидж работали стихи, внешний облик поэта, а кроме того, в литературной и окололитературной среде, видимо, сказывался голод именно по такому образу. Сегодня официальная профессия поэта Леонида Дранько-Майсюка - безработный (таким образом, официально признано, что поэт - не профессия). Как удается сочетать бесконечные и неромантичные баталии с бытовыми проблемами и не однажды декларированное, глобальное стремление к красоте? - Абiраючы бульбу, думаю пра ружы. Купляючы цыбулю, чытаю самому сабе санет "Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi". Леонид честно смотрит на меня, восседая посреди своей крошечной кухоньки, где серая кошка бродит по столу, пытаясь привлечь внимание хозяина. Почему-то вспоминаю Игоря Северянина, который был уж до того эстетствующим, что дальше некуда. Попавший к нему в гости коллега-литератор был поражен бедностью комнаты, единственным украшением которой служили пришпиленные к стене многочисленные сухие букетики, подаренные поклонницами, - каждый с надписью когда и где получен. Леонида мои ассоциации не впечатляют. - У Севяранiна пераважала жаданне арыгiнальнiчаць, быць непадобным да iншых паэтау. А мае так званае "эстэцтва" мае больш глыбокую аснову. Яно народжанае хараством беларускай мовы. Гэта журналiсты падхапiлi выдумку наконт таго, што я гуляюся у эстэцтва. Сур`езнага яны не зауважылi. - А як наконт вашай беспрацоунасцi? - Гэта прауда. Як i тое, што жыву за кошт вершау - у мяне бываюць па два-тры выступленнi на тыдзень, на якiх я прадаю свае кнiгi. - Але есць меркаванне, што паэзiя, i асаблiва беларуская, незапатрабавана. - А вось гэта няпрауда, народжаная малаадукаванымi людзьмi. I беларуская мова - зусiм не перашкода. Вось паглядзiце, якi поспех у беларускамоуных спектакляу, якiя здзейснiу тэатр iмя Горкага. Барыс Луцэнка паставiу iх па творах Янкi Купалы. "Сон на кургане", адну з лепшых драматычных паэм генiяльнага песняра, рэжысер увасобiу як мiстэрыю, тым самым прымусiу шаноуную публiку згадаць, што Янка Купала - не толькi абаронца сацыяльна абяздоленых, але i паэт эстэцкага, сiмвалiскага накiрунку, прыхiльнiк тэатра Метэрлiнка i Выспяньскага, Пшыбышэускага i Блока. Гэта ж можна сказаць i пра спектакль "Раскiданае гняздо"... Тут сямейная драма узбуйняецца да агульнанароднай. Разбураецца хата, але нацыя застаецца! I застаецца мова! Дарэчы, акцеры тэатра iмя М.Горкага цудоуна валодаюць беларускай мовай i спрыяюць пашырэнню яе гучання. Чаго, на жаль, не магу сказаць пра тэлебачанне. - Адчуваю у вашых словах асабiстую крыуду... - Сапрауды так. Людзi, якiя працуюць, скажу так, на адным з нашых тэлеканалау, у якасцi рабочай мовы абралi расiйскую. У гэтым бяды не бачу. Аднак жа бачу бяду у тым, што некаторыя супрацоунiкi гэтага канала не дапускаюць у эфiр беларускую мову. - У вас есць доказы? - Так. 21 жнiуня 2002 года мяне запрасiлi прыняць удзел у здымках. Першае пытанне - я пачау адказваць, i раптам юная карэспандэнтка перапыняе: "Пожалуйста, говорите по-русски..." На мае здзiуленне патлумачыла, што яны працуюць на расiйскiм канале, i гледачам пасля рускай мовы будзе нязвыкла чуць беларускую. Што й казаць, iнтэлiгентнае, культурнае тлумачэнне! Я супакоiу карэспандэнтку - мауляу, пасля расiйскiх навiн мае выступленне па-беларуску прагучыць нармальна, а калi у самой журналiсткi узнiкнуць праблемы з пастаноукай гэтага сюжэта у эфiр, то я патэлефаную яе кiраунiцтву, i нiякiх тады праблем не будзе... Словам, сюжэт запiсалi па-беларуску, аднак у эфiр ен так i не трапiу. Праз колькi дзен мне паведамiлi: сюжэт з маiм удзелам не склауся кампазiцыйна... Ну, дзякуй Богу, падумау я, што вiнавата "кампазiцыя", а не беларуская мова... Пра усе гэта можна было б i не расказваць, каб не новая сустрэча з творчай групай гэтага ж канала. 24 кастрычнiка ужо 2003 года у мiнскай бiблiятэцы iмя Пушкiна адбывалася сустрэча з французкiм пiсьменнiкам Андрэем Макiным. Тэлежурналiст, па гадах равеснiк майму сыну, папрасiу мяне адказаць на некалькi пытанняу адносна творчасцi вiноунiка сустрэчы. Толькi я пачау адказваць, як зноу мяне перапынiлi ужо знаемым: "Пожалуйста, говорите по-русски..." I зноу патлумачылi, што яны уключаюцца адразу пасля навiн на расiйскiм канале, i паважаным гледачам будзе нязвыкла чуць беларускую мову. Не хапiла у мяне смеху пасмяяцца, але хапiла цярплiвасцi угаварыць маладога журналiста запiсаць мае выступленне па-беларуску... Запiсаць запiсалi, але у эфiр зноу не пусцiлi... - А мiж тым у лiтаратарскiм асяродку неаднойчы выказвалася думка, што беларускi пiсьменнiк рабiуся папулярным на сваей радзiме толькi пасля таго, як яго перакладалi у Расii, як узнiкала прызнанне там. Па прынцыпе "Няма прарока у сваей Айчыне". - Забабоны. Разумныя дапытлiвыя людзi усе разумелi i без указкi з Масквы. Яшчэ у 1970 годзе мая настаунiца беларускай лiтаратуры Надзея Дзмiтрыеуна Васiльева прынесла мне раман "Каласы пад сярпом тваiм" (дарэчы, праз нейкi час гэты раман выйшау у Маскве у цудоуным перакладзе Валянцiны Шчадрыной) i сказала: "Ленечка, гэта генiяльны беларускi пiсьменнiк. Прачытай, калi ласка, яго дзiвосную кнiгу". - Але цi бываюць такiя адкрыццi сення? - Вядома, кожны час мае сваiх герояу. Цяперашнi час любiць палiтыкау i журналiстау. Але абавязкова прыйдуць дзесяцiгоддзi, калi людзi абяруць у якасцi сваiх герояу зноу пiсьменнiкау. I сення хiба не папулярныя Уладзiмiр Някляеу, Аляксей Дударау, Андрэй Хадановiч, Юрый Станкевiч, Андрэй Федарэнка? - Да мяне часта прыносяць свае вершы маладыя паэткi, спасылаючыся на тое, што iх благаславiлi на творчасць вы... - Так, я нiкому не адмауляю у падтрымцы. Мару - а раптам сярод гэтых дзяучат народзiцца новая Канстанцыя Буйло цi Ларыса Генiюш, цi страсна-паэтычная Цетка? - Пакуль што такiх няма? - Есць таленавiтыя дзяучаты. Напрыклад, чуллiва-трапяткая Дар`я Лосева. Трэба, каб зауседы побач з такiмi людзьмi знаходзiуся нехта, хто у стане абараняць iх ад звыклага празаiчнага жыцця. Ведаю, што Дар`я - удзельнiца створанай вамi суполкi "Лiтаратурны квартал", i вельмi рады, што нядауна яна стала лаурэатам прэмii, заснаванай фiрмай "БелПi" для падтрымкi маладых талентау. - Кожны час мае свае вобразы i свае архетыпы. I паэта у розны час уяулялi па-рознаму. Напрыклад, нямецкi рамантызм намалявау бледнага юнака з ускудлачанымi валасамi, у белай, расхрыстанай на грудзях кашулi. Потым уяуляуся аскет у чорным касцюме з гальштукам-матыльком, з прамымi доугiмi валасамi. А цi есць нейкi архетып паэта сення, каб пры адным поглядзе пазнавалася - вось iдзе абраннiк Музы? Якi ен, беларускi паэт? Леанiд задумваецца, абводзiць вачыма сцiплы iнтэр`ер кухнi, шчыльней захутваецца у чорнае кiмано i вельмi сур`езна дае адказ : - Есць. Паэт акуратна паголены, з чыстай, вымытай галавой, сцiпла, але прыгожа апрануты: элегантны плашч, белы шалiк. Парфума неабавязковая, абавязкова тры-чатыры кропелькi армянскага каньяку. Вычышчаны да бляску, адваксаваны абутак з адрамантаванымi абцасамi, адпрасаваныя нагавiцы. А самае галоунае: у вачах павiнна быць жаданне штохвiлiны удаска-нальваць сваю строгую мужчынскую самоту... - У такiм выпадку, як павiнна выглядаць архетыповая паэтка? - Летам на ей - празрыстая сукенка, абавязкова добра дагледжаныя валасы, адсутнасць губной памады, танальнага крэму, пудры i г.д. Ненафарбаваныя вейкi i, не дай Бог, накладныя. Але - завушнiчкi, амаль незауважны ланцужок, у якасцi парфумы - мелодыя Моцарта. Магчымы капялюшык светлага колеру i легкiя балетныя лакеркi. Закранутая тэма дае цiкавы фантазiйны плен, i я працягваю дапытвацца : - У празрыстай сукенцы i балетных лакерках цэлы год не праходзiш. Ну а узiмку? - У халоднае надвор`е на паэтцы - элегантна скроеная свiтка, белая пуховая хустачка (шкадую, што знiкла традыцыя насiць хустачкi). Емкi, файны, у талiю, андарачок (гэта саматканая клятчастая або паласатая спаднiца). I абавязкова белыя бурачкi на скураной падэшве. (Я усведамляю, што на архетыповую паэтку не пагаджуся выглядаць нiколi, але мяне гэта не надта засмучае. Затое з радасцю уяуляю шэсце па нашых вулiцах натхненых дзяучат у белых бурачках.) - I працягваючы тэму пра побыт архетыповага паэта... Сiрано дэ Бержэрак у п`есе Растана, як вядома, сцвярджау, што дзенны рацыен сапрауднага паэта - дзве вiнаградзiнкi. А як павiнен харчавацца архетыповы беларускi паэт? - Адна бульбiна, адна цыбулiна, два буракi - мне гэтага дастаткова. - I якой жа павiнна быць Муза паэта? - Яна павiнна быць шчырая, памяркоуная, прыгожая i крышачку капрызлiвая. Усе гэтыя рысы уласцiвыя маей Вользе. ...Я возвращаюсь домой темными городскими улицами, ступая по черному мокрому асфальту. Ни на ком из встречных нет ни белого шарфика, ни белых бурочек. Сквозь красноватый туманный свет фонарей не видно ни одной звезды. Значит ли это, что вокруг нас нет поэзии? Да нет! Скорее всего, мы просто ее не замечаем. Как не замечаем красоты родного белорусского языка, очевидной поэтам. Возможно, для начала стоит хотя бы зайти в книжный магазин и поискать на полках белорусские стихи? Может быть, новую книгу Леонида Дранько-Майсюка "Вершы. Каханне. Проза", которая продается в "Цэнтральнай кнiгарнi" Минска?..
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter