Беларусь простилась с Александром ТИХАНОВИЧЕМ. Его коллеги и ученики вспоминают народного артиста Беларуси

Белы ветразь, тонкае крыло

Вчера в Минске простились с народным артистом Беларуси, замечательным музыкантом и певцом, экс-солистом золотого состава ансамбля «Верасы» Александром Тихановичем. Десятки людей — его друзья, знакомые и поклонники — пришли на отпевание в храм Александра Невского. Очередь из сотен человек образовалась у здания Белорусской государственной филармонии, где состоялась гражданская панихида. Александр Тиханович скончался 28 января после продолжительной болезни. Ему было 64 года. Похоронили артиста на Московском кладбище в Минске.

* * *


Пра тое, што не стала Аляксандра Ціхановіча, у суботу, 28 студзеня, на сваёй старонцы ў Instagram паведаміла дачка спевака Анастасія.

«Сёння ноччу не стала майго таты... Мы дзякуем усім, хто на працягу яго дзіўнага жыццёвага шляху быў побач. Дзякуем усім, хто маліўся і падтрымліваў яго ў апошні яго і вельмі няпросты год. Я ведаю, што ён бы папрасіў падзякаваць усім вам за вашу любоў, якая была ўзаемнай», — напісала яна.

Аляксандр Ціхановіч нарадзіўся 13 ліпеня 1952 года ў Мінску. Музыка была яго захапленнем з дзіцячых гадоў. Вось як ён сам з усмешкай распавядаў пра гэта ў адным з інтэрв’ю:

— Я вучыўся ў Сувораўскім ваенным вучылішчы, дзе ў другім класе зрабіў важнае адкрыццё — заўважыў, што ўсіх, хто займаецца ў духавым аркестры, адпускаюць з урокаў на гэтыя заняткі. Таму, каб была магчымасць прапускаць школьныя ўрокі, я таксама пачаў хадзіць на заняткі ў духавы аркестр, іграў там на тубе. Мяне гэта так захапіла, што я проста не расставаўся з інструментам! Увогуле, з Сувораўскага вучылішча і пачалося маё захапленне музыкай.

У ваенным аркестры, успамінаў артыст, ігралі выхаванцы самых розных узростаў і панавала асаблівая атмасфера. Адзін на ўсіх быў радыёпрыёмнік, які слухалі ўпотай па начах, — забароненыя тады радыёстанцыі расказвалі пра джазменаў і перадавалі дзіўную музыку! Потым усё пачутае спрабавалі капіраваць і іграць у аркестры. Праз нейкі час нават стварылі групу і ігралі на танцах у Мінску на 4-м Цагляным. Кожныя сераду, суботу і нядзелю там збіралася ўся тагачасная «залатая» моладзь. Музыканты выконвалі песні Beatles, Rolling Stones. Дзеля гэтага даводзілася збягаць з вучылішча ў самаволку.

Пасля былі вучоба ў Маладзечанскім музычным вучылішчы і ў кансерваторыі, якую Аляксандр Ціхановіч скончыў па класе трубы. А з 1973 года ён увайшоў у склад ВІА «Верасы». Ужо праз год пасля выступлення на V Усесаюзным конкурсе артыстаў эстрады ансамбль загрымеў на ўвесь СССР. Поспех маладога калектыву быў каласальны. Квіткоў на канцэрты не дастаць. Пласцінкі разыходзіліся імгненна. Набыць іх не паспявалі нават самі артысты. «Я ў бабулі жыву», «Завiруха», «Карнавал», «Малінаўка», «Караван», «Музыка для ўсіх», «Кахання развітальны баль», «Белы ветразь» сталі сапраўднымі хітамі.

У «Верасах» Аляксандр Ціхановіч знайшоў свой лёс. Дакладней, пазнаёміўся ён са сваёй будучай жонкай Ядвігай Паплаўскай раней — абодва працавалі тады ў філармоніі. Ён іграў на бас-гітары ў адным з музычных калектываў, яна была ўдзельніцай іншага — «Верасоў», у той час жаночага ансамбля. Пазней два калектывы вырашылі аб’яднацца, з’явіліся тыя самыя будучыя знакамітыя «Верасы», у якіх дваім салістам — Сашы і Ядзі, як усе іх называюць, аказалася «надолго по пути» не толькі ў творчасці, але і ў жыцці. У мінулым годзе яны адзначылі рубінавае вяселле — разам пражылі 40 гадоў.

Разам Ядвіга ПАПЛАЎСКАЯ і Аляксандр ЦІХАНОВІЧ ішлі па жыцці і ў тв

«Верасы» артысты пакінулі ў 1986-м, стварылі свой дуэт, на ўсесаюзным конкурсе «Песня-88» перамаглі з кампазіцыяй «Шчаслівы выпадак». І ў гэтым жа годзе арганізавалі Тэатр песні Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, які затым стаў прадзюсарскім цэнтрам, праз яго студыю прайшло шмат маладых беларускіх выканаўцаў.

З моладдзю Аляксандр Ціхановіч працаваць любіў. Быў аўтарам і вядучым некалькіх музычных тэлевізійных праектаў. Тэлеконкурсы песні «Хіт-момант», «Зорны дыліжанс» сталі стартавай пляцоўкай для многіх прадстаўнікоў маладога пакалення нашай папулярнай музыкі. Доўгі час артыст кіраваў праектам «Еўрафэст» і курыраваў нацыянальны адбор выканаўцаў для ўдзелу ў конкурсе «Еўрабачанне».

Аднак асноўным полем дзейнасці Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай па-ранейшаму заставаліся шматлікія канцэрты і выступленні ў музычных праграмах. Гэты знакаміты сямейна-творчы дуэт экс-салістаў не менш знакамітага ВІА «Верасы» ведаюць і любяць не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Залатыя шлягеры ў выкананні артыстаў на слыху ў мільёнаў прыхільнікаў іх таленту розных пакаленняў. У гэтыя дні і яны смуткуюць разам з роднымі і блізкімі Аляксандра Ціхановіча.

Помнiм


Анатоль Ярмоленка, народны артыст Беларусі:

— Адыход з жыцця Аляксандра Ціхановіча — гэта, безумоўна, незаменная страта як для ўсёй песеннай культуры нашай краіны, так і для шматмільённых аматараў творчасці дуэта Сашы і Ядзі. Я шмат з імі ездзіў на гастролі не толькі па Беларусі і СНД. Некалькі гадоў таму была вялікая паездка па Амерыцы. Як іх прымалі! Заўсёды было бачна, што гледачы любяць гэтую пару. Яны давалі людзям тое, да чаго самі імкнуліся заўсёды. Гэта нейкая яшчэ і маральная частка творчасці, якую яны неслі. На крылах гэтага кахання, што было ў іх у сям’і, і любові, якую артысты неслі людзям, яны ляцелі, так бы мовіць, у чыстым небе ўзаемаадносін. Цяпер — аднаго крыла не стала... 

Алег Елісеенкаў, кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі: 

— Для мяне Аляксандр Ціхановіч — перш за ўсё чалавек-усмешка, светлы, добры, прыстойны. Выдатны музыкант, якога я ўпершыню ўбачыў па тэлевізары, як і мільёны іншых людзей, у складзе ансамбля «Верасы». І гэта экраннае зачараванне змянілася чыста чалавечым пасля нашага ўжо асабістага знаёмства, тая прыязнасць, якая ішла ад артыста з экрана, гэтак жа адчувалася і пры асабістых стасунках.  Для мяне як музыканта ён быў і настаўнікам. Заўсёды вельмі дакладна ацэньваў музычны твор або выкананне, і яго меркаванні, заўвагі былі вельмі важнымі і каштоўнымі. У яго можна было атрымаць і жыццёвую параду. Ён заўсёды быў даступны, заўсёды імкнуўся дапамагчы і вельмі многім дапамагаў у розных цяжкіх сітуацыях. Імкнуўся і спяшаўся рабіць дабро — гэта яго якасць, з якой многія сутыкаліся, яна адрознівала Аляксандра Ціхановіча — чалавека, які яшчэ пры жыцці стаў легендай як асоба і як музыкант. Вялікая страта.

Весть о кончине Александра Тихановича всколыхнула соцсети. 


Ольга Рыжикова, певица, телеведущая:

«Дорогой Александр Григорьевич! Спасибо Вам за невероятную доброту, которую Вы так легко дарили каждому человеку на своем пути!!! Другого такого нет и не будет… Трудно представить, скольким людям Вы помогли в жизни... Вы навсегда останетесь в сердце!»

Гюнеш Абасова, певица:

«С именем Александра Григорьевича Тихановича связана отдельная страница моей творческой жизни. Учитель, который всегда помогал советом и верил. Никогда не забуду Вас!»

Надежда Микулич, заслуженная артистка Беларуси, экс-солистка ВИА «Верасы»:

«Трудно поверить, что мы не увидим обаятельную улыбку, не услышим его новые песни! Вся Беларусь скорбит! Уходят артисты легендарного ВИА «Верасы»! Светлая память останется в наших сердцах!»

Влада, певица:

«Больно осознавать, что по-настоящему народного артиста больше нет с нами! Александр Григорьевич сыграл огромную роль в моей творческой жизни... Начало моей сольной карьеры в телеконкурсе «Хит-момент» и большое количество гастролей под крылом мэтра. Соболезнования семье. Светлая память...»

svirko@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter