«Белая Русь і яе суседзі»

Яна з’яўляецца сумесным праектам Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

У НАЦЫЯНАЛЬНЫМ гістарычным музеі адкрылася ўнікальная выстава. Убачыць экспазіцыю можна па 26 студзеня 2014 года

Яна з’яўляецца сумесным праектам Расійскага этнаграфічнага музея (Санкт-Пецярбург) і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Між іншым выстава «Белая Русь і яе суседзі» прэзентуецца ўпершыню, яна падрыхтавана спецыяльна для экспанавання ў нашай сталіцы. У яе ўвайшлі больш за 700 аўтэнтычных помнікаў традыцыйнай культуры народаў, якія засялялі землі гістарычнай вобласці, атрымаўшай назву «Белая Русь». Гэта не толькі беларусы, але і літоўцы, латышы, палякі, украінцы і ўсе тыя, хто некалі пражываў у межах адзінай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага.

На выставе можна даведацца шмат цікавага пра рамесныя традыцыі: ткацтва, ганчарства, дрэваапрацоўку, кавальскую справу. Асаблівую ўвагу звяртае калекцыя ўнікальных музычных інструментаў. Там жа можна пабачыць традыцыйны касцюм, які дае прадстаўленне пра народы гэтага рэгіёна.

Подготовила Вера ГНИЛОЗУБ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter