Белавежская пушча

Белавежская пушча — самы вялікі па плошчы кавалак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які, згодна з даследаваннямі сучасных навукоўцаў, знаходзіўся ў дагістарычныя часы на тэрыторыі Еўропы.

Белавежская пушча — самы вялікі па плошчы кавалак рэліктавага першабытнага раўніннага лесу, які, згодна з даследаваннямі сучасных навукоўцаў, знаходзіўся ў дагістарычныя часы на тэрыторыі Еўропы. Сярэдні ўзрост лясоў Белавежскай пушчы складае больш за 100 гадоў, асобныя кавалкі лесу маюць узрост 250—350 гадоў. Белавежская пушча па ліку відаў раслін і жывёл не мае сабе роўных у Еўропе.,<?xml:namespace prefix = o ns = "urn:schemas-microsoft-com:office:office" />

 

Людзі мастацтва — частыя госці ў Белавежскай пушчы. У свой час яна натхніла пісьменніка Мікалая Ляскова, які перамясціў дзеянні свайго твора “Некуды” менавіта ў гэты запаведны лес. Трохі пазней пасля сумеснага наведвання пушчы свае нататкі і эсэ апублікавалі польскі літаратар Генрык Сянкевіч і вядомы энцыклапедыст Зігмунт Глогер. Знакаміты майстар пейзажаў Іван Шышкін прыязджаў сюды ў 1883 і 1892 гадах. Мастак напісаў некалькі эцюдаў, і можна толькі ўявіць, колькі творчых ідэй у яго тут нарадзілася...

 

Што ж тады казаць пра сучаснікаў! Другі год запар Белавежская пушча прымае таленавітых пейзажыстаў. Сёлета тут арганізаваны “святочны” пленэр “Белавежжа-<?xml:namespace prefix = st1 ns = "urn:schemas-microsoft-com:office:smarttags" />2009”, прымеркаваны да 600-годдзя ўвядзення ахоўнага рэжыму пушчы.

 

Летась у такім жа мастакоўскім зборы ўдзельнічалі толькі творцы з Брэста. Зараз пленэр падняўся нават не на адну, а на некалькі прыступак вышэй — стаў міжнародным. Большасць гасцей прыехала з таго боку Белавежскай пушчы — з Польшчы, а беларускі горад-рэкардсмен па колькасці ўдзельнікаў — Мінск. Далучыліся і мастакі, якія жывуць у беларускай глыбінцы.

 

— Малюецца заўсёды цікава, — з захапленнем разважае пасля “працоўнага” дня палескі мастак Янка Рамановіч. — У мінулым годзе я тут таксама быў — тады на палотнах застыла восень. А зараз на карцінах — лета. Ужо і фарбы іншыя — больш зелені, неба святлейшае і “цяплейшае”.

 

Янка расказаў, што шмат чаго цікавага бачыў, бо не раз выбіраўся з роднай вёсачкі Моталь Брэсцкага раёна, каб перанесці на палотны краявіды роднай Беларусі і замежжа.

 

— Калі чалавек жыве ў горадзе, ён пазбаўлены многага, — працягвае Янка. — І тады яго здзіўляе ўсё, што ён бачыць у прыродным асяроддзі, не гаворачы ўжо пра дзівосы Белавежскай пушчы. Але ж і мне ўсё гэта заўсёды цікава. Малюешь сабе паціху, а побач вавёрка па дрэве скачыць ці заяц прабяжыць. А ўчора, напрыклад, бачыў дзіка...

 

Малады польскі графік Лукаш Левандоўскі жыве каля лесу, але прызнаўся, што ніколі не быў у Белавежскай пушчы нават з яе польскага боку. У Беларусь прыехаў дапамагчы сваім сябрам-мастакам.

 

— А яшчэ цікава стаяць, глядзець на гэты лес і разумець, што, можа, некалі тут стаялі знакамітыя Ягайла і Вітаўт, — распавядае Лукаш. — Калі ехаў сюды, больш за ўсё хацелася гэтага: падзівіцца на мясціны агульнай гісторыі Польшчы і Беларусі.
Карціны, якія былі створаны ў пушчы ў мінулым годзе, дасюль упрыгожваюць пакоі мясцовай гасцініцы. Што тычыцца “юбілейнай” серыі палотнаў, то яны, як абяцаюць арганізатары пленэра, адправяцца “вандраваць” па беларускіх гарадах. 

 

P.S. Совершить увлекательное путешествие по региону знаменитой на весь мир Беловежской пущи поможет также справочник туриста “Отдых в сельском доме у порога Беловежской пущи”.
— Это великолепно иллюстрированное издание показывает, каким богатством обладают белорусы, а также способствует тому, чтобы как можно большее количество людей увидело уникальную белорусскую природу, прикоснулись к истории нашей страны, — отметила представительца Министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Беларуси Ольга Белякова.

 

— Мы надеемся, что и справочник, и веб-сайт позволят привлечь туристов в регион Беловежской пущи. В конечном итоге это будет иметь положительный эффект для развития инфраструктуры в пяти проектных районах: Каменецком, Пружанском, Волковысском, Зельвенском и Свислочском, — заявил менеджер проекта Дмитрий Фрищин.

 

Справочник “Отдых в сельском доме у порога Беловежской пущи” в формате pdf можно загрузить по ссылке:http://un.by/pdf/Usadby-UNDP.pdf.

 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter