Беларуская класіка па-новаму. Бусел і зубр — гэта наша роднае, спрадвечнае.

Але і іх выявы можна паказаць досыць арыгінальна. У гэтым пераконваюць лісты, дасланыя ў рэдакцыю “НГ” на конкурс хакейнага талісмана чэмпіянату свету-2014.

Але і іх выявы можна паказаць досыць арыгінальна. У гэтым пераконваюць лісты, дасланыя ў рэдакцыю “НГ” на конкурс хакейнага талісмана чэмпіянату свету-2014.

Варыянт мінчаніна Паўла Каваленкі падкупляе сваёй прастатой і адначасова стыльнасцю. Яго работа — гэта своеасаблівы пейзаж, дзе можна пабачыць “зямлю пад белымі крыламі” ў колерах нацыянальнага сцяга. Бусел літаральна лунае па-над хакейнай Беларуссю, якую сімвалізуюць клюшкі-дрэвы, што цягнуцца да сонца. Нябеснае свяціла ў дадзеным кантэксце можна расцаніць як знак цёплага прыёму гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату свету-2014 у Мінску.
— Калі я пачаў працаваць над талісманам, спрабаваў зрабіць такі сімвал, каб ён падкрэсліваў прыгажосць нашай краіны, — узгадвае Павел Каваленка. — Шчыра кажучы, футбол мне імпануе больш, чым хакей. Аднак, нягледзячы на гэта, я вырашыў узяць удзел у конкурсе да чэмпіянату свету-2014.
Цікавай нам падалася і работа яшчэ аднаго сталічнага дызайнера Віталя Орцюха, які зараз жыве ў Германіі. Яго зубр-хакеіст, быццам форвард, шпарка імчыць, каб узяць вароты саперніка. Ад такой хуткасці аж лёд з-пад канькоў ляціць. Пры гэтым звер выглядае вельмі добразычліва.
Нагадаем, што за варыянты талісманаў беларускага першынства планеты можна прагаласаваць на сайце “НГ” (www.ng.by), дзе ў раздзеле “Конкурсы” знаходзяцца ўсе работы, якія прыйшлі на адрас нашага выдання і ФХРБ. Акрамя таго, да 1 ліпеня вы яшчэ можаце самі ўзяць удзел у спаборніцтве на званне лепшага аўтара народнага хакейнага сімвала.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter