“Беларуская думка”: стужка часoў непарыўная.

Восьмы нумар штомесячнага навукова-публiцыстычнага часопiса адкрываецца гутаркай са старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь В.Паповым «Парламенцкiя выбары — рэалiзацыя дэмакратычных правоў грамадзян». Гэты матэрыял прапануецца пад рубрыкай «Час iнфармацыi», што лiшнi раз сведчыць на карысць ягонай належнай запатрабаванасцi iдэалагiчнымi работнiкамi на месцах пры правядзеннi гутарак з насельнiцтвам.
М. Шэлехаў не першы год працуе над нарысамi, што асэнсоўваюць жыццё Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнкi i тую ролю, якую выконвае ён у кансалiдацыi беларускага грамадства, захаваннi суверэнiтэту дзяржавы i годнага становiшча яе на мiжнароднай арэне. Чарговая публiкацыя з гэтага цыкла — «Царская акадэмiя» — знаёмiць чытача з вучобай Аляксандра Рыгоравiча ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэмii, дзе ён, як вядома, атрымаў другi дыплом аб вышэйшай адукацыi. У сваiм артыкуле «Нацыянальная iдэя — экалагiчная» загадчыца сектара Iнстытута фiласофii НАН Беларусi кандыдат фiласофскiх навук Н.Захарава пераконвае, што наша краiна «мае альтэрнатывай глабальным пагрозам набор iнварыянтаў, якiя вызначаюцца культурнымi традыцыямi (павага да працы, пачуццё абавязку, iмкненне да сацыяльнай справядлiвасцi, неадабрэнне ўсякага роду хцiвасцi, духоўнасць, аптымiзм i г.д), а «у цэлым жа па большасцi параметраў у сусветным рэйтынгу Беларусь i можна лiчыць краiнай — экалагiчным донарам». А гэта i падказвае неабходнасць шырэй наладжваць вытворчасць, ашчадна, па-гаспадарску ставiцца да сваiх прыродных багаццяў, што, на жаль, пакуль разумеюць далёка не ўсе, аб чым чытач даведаецца, калi пазнаёмiцца з развагамi iнжынера па нагляду за будаўнiцтвам Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Л. Вялiчкi «Што пiць будзем?» За выкананне ўсiх важнейшых прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамiчнага развiцця за 2003 г. Мiнская вобласць, як вядома, указам Прэзiдэнта краiны занесена на рэспублiканскую Дошку гонару. В.Шырко («Пярсцёнак цудоўнай сталiцы») знаёмiць з тым, чым жывуць сёння працаўнiкi Мiншчыны. А вось У. Вялiчка з А. Марцiновiчам («Там, дзе пачыналася Бярэсце») дзеляцца ўражаннямi ад наведвання Ленiнскага раёна горада над Бугам. Старшыня Кобрынскага райвыканкома К. Сiневiч («Каб вёска квiтнела») перакананы, што без разумнай iдэалагiчнай работы сённяшняе сяло не адрадзiць. Сталася так, што апошнiм часам дзень 17 верасня, а менавiта ён з’яўляецца Днём уз’яднання БССР з Заходняй Беларуссю ў 1939 годзе, па сутнасцi, замоўчваецца. Кандыдат гiстарычных навук У. Ягорычаў з Гродна аб’ектыўна аналiзуе тагачасную сiтуацыю, даносячы праўду аб тым, як ставiлiся да беларусаў улады Польшчы i наколькi радасна вiтала насельнiцтва сваiх вызвалiцеляў. Як вядома, у беларускiм друку ўвесну—улетку 2002 г. адбылiся буйнамаштабныя арганiзацыйныя пераўтварэннi. Карысць цi шкоду прынесла СМI гэта? Як паўплывала падобная рэарганiзацыя на iнфармацыйную прастору? На гэтыя i iншыя пытаннi дае адказ у сваiх аналiтычных развагах «Здабыткi i страты беларускага друку» дацэнт факультэта журналiстыкi БДУ кандыдат фiлалагiчных навук Я. Конеў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter