Беларускі зубр на новы лад. Да акцыі “НГ” далучыліся графічныя дызайнеры.

Праект “НГ” па пошуку талісмана чэмпіянату свету-2014, які наша выданне распачало яшчэ ў мінулым годзе ў падтрымку конкурсу Беларускай федэрацыі хакея, паціху выходзіць на фінішную прамую. За званне лепшага беларускага народнага сімвала ўжо змагаецца больш за 20 варыянтаў, прапанаваных у тым ліку і чытачамі нашай газеты. Асабліва прадстаўнікоў ФХРБ здзівілі арыгінальныя ідэі самых юных удзельнікаў народнай акцыі — мастачак студыі “Ультрамарын” мінскага Палаца дзяцей і моладзі, а таксама пацыентаў Лепельскай абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарату.

— “Народная газета” праявіла вялікую цікавасць да выбару хакейнага талісмана. Прыемна, што конкурс ФХРБ падтрымала не спартыўнае, а менавіта сацыяльна арыентаванае выданне. Гэта сведчыць пра тое, што пошук сімвала для першага сусветнага хакейнага форума ў Беларусі — па-сапраўднаму важная падзея для ўсёй краіны, — упэўнены прэс-сакратар ФХРБ Аляксандр Ванковіч. — Дзякуючы актыўнасці чытачоў “НГ” колькасць удзельнікаў конкурсу павялічылася. Радасна і тое, што свае варыянты талісмана даслалі розныя катэгорыі людзей — ад школьнікаў да пенсіянераў.
Сёння ж мы прадстаўляем вам чарговых прэтэндэнтаў на званне народнага талісмана — зуброў. Ідэя гэта для Беларусі, канешне, не новая, нават банальная. Затое аўтары падкупілі нас якасным выкананнем сваіх работ і розным падыходам да паказу велічнага звера з Белавежскай пушчы. Напрыклад, зубр 29-гадовага мінскага дызайнера, выпускніка Акадэміі мастацтваў Аляксандра Малашкі больш класічны, хоць і выступае ў ролі хакеіста нацыяльнай зборнай Беларусі. А варыянт талісмана Паўла Пілаўца, студэнта чацвёртага курса мастацка-тэхналагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, зусім наватарскі, нават нейкі касмічны.
— Мой сімвал выкананы ў сучасных тэндэнцыях графічнага дызайну, бо інакш зубр выглядаў бы зусім проста, банальна, — кажа Павел. — А выбраў я менавіта гэтага звера, бо, на маю думку, толькі ён можа сімвалізаваць адначасова беларускую прыроду і такую якасць хакеістаў, як фізічная сіла і моц духу. Канешне, можна было ўзяць і мядзведзя, але ён асацыіруецца ў першую чаргу з Расіяй.
Нагадаем, што варыянты талісманаў ФХРБ прымае да 1 ліпеня. Больш падрабязна пра конкурс вы можаце даведацца на сайце нашага выдання і ФХРБ — www.ng.by і www.hockey.by.

Дарэчы

“Зубры” вяртаюць літару “Д”

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” аб’явіў конкурс на новы лагатып, у аснове якога зноў, як у былыя часы, павінна прысутнічаць літара “Д”. Пажадана, каб побач
з ёй таксама знаходзілася выява зубра, цяперашняга сімвала каманды. Падрабязнасці вы зможаце знайсці на сайце www.hcdinamo.by. Конкурс працягнецца толькі
да 18 гадзін 7 чэрвеня 2010 года. Пераможца атрымае
2 мільёны беларускіх рублёў. Варыянты лагатыпаў дасылайце на электронны адрас:
marketing@hcdinamo.by.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter