Беларусь — наша Радзiма

Выйшла з друку другое, дапоўненае выданне вучэбнага дапаможнiка “Беларусь — наша Радзiма”, якi па ўсталяванай у мiнулым годзе традыцыi будзе падараваны ад Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi кожнаму першакласнiку краiны ў першы дзень навучальнага года.

Выйшла з друку другое, дапоўненае выданне вучэбнага дапаможнiка “Беларусь — наша Радзiма”, якi па ўсталяванай у мiнулым годзе традыцыi будзе падараваны ад Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi кожнаму першакласнiку краiны ў першы дзень навучальнага года.

Як i папярэдняе, новае выданне адкрываецца зваротам кiраўнiка нашай дзяржавы да маленькiх грамадзян, у якiм Аляксандр Лукашэнка проста i даходлiва растлумачвае немаўлятам, што такое Айчына, дастойнымi грамадзянамi якой iм яшчэ прадстаiць стаць. А потым праз нескладаныя тэксты i цудоўныя iлюстрацыi адбываецца знаёмства хлопчыкаў i дзяўчынак з дзяржаўнымi сiмваламi Беларусi, з гiмнам нашай краiны, з яе адмiнiстрацыйнай картай, культурай, гiсторыяй, славутымi iмёнамi Бацькаўшчыны, з цудоўнай мовай вершаў Купалы, Коласа, Багдановiча... Заканчваецца гэта кнiга-альбом дрэвам радаводу, якi школьнiкi напiшуць самi, калi пачнуць асэнсавана аперыраваць такiмi паняццямi, як сям’я, род.
— Новае выданне мы дапоўнiлi раздзеламi, прысвечанымi прыродзе, адукацыi i навуцы Беларусi, — расказала карэспандэнту “НГ” Наталля Ванiна, дырэктар — галоўны рэдактар РУП “Выдавецтва “Пачатковая школа”, дзе i нарадзiлася гэта цудоўная кнiжка. — Новая iнфармацыя з’явiлася таксама ў раздзеле пра горад-герой Мiнск; гербамi гарадоў, датамi iх заснавання, абноўленымi геаграфiчнымi картамi i звесткамi пра буйнейшыя прадпрыемствы дапоўнены аповеды пра вобласцi. На карце сваёй вобласцi дзецi змогуць адшукаць родны раён — так адбудзецца iх першае знаёмства з малой радзiмай. У сёлетнiм выданнi з’явiлася i новая лексiка, напрыклад, слова “аграгарадок”.
А служыць другое выданне, як i першае, вельмi важным мэтам: знаёмiць дзяцей з краiнай, у якой яны жывуць, дапамагае настаўнiкам праводзiць патрыятычнае i грамадзянскае выхаванне школьнiкаў ужо з першага класа, а хлопчыкам i дзяўчынкам — павысiць самаацэнку i пачуццё адказнасцi за свае ўчынкi.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter