«Бе-La-Русь» –прыдумаць ідэі, ушанаваць памяць

І НЯХАЙ надвор’е не расшчодрылася на сонечнае святло і цеплыню, іх удосталь хапала ў сэрцах гасцей і гаспадароў. Арганізатар сустрэчы — ЦК БРСМ — зрабіў усё, каб яна прайшла ярка і запамінальна. Кожны год вызначаецца пэўная тэма. Сёлета ў цэнтры ўвагі — «100 ідэй для Бе-La-Русі-2013». З усіх, прапанаваных удзель- нікамі для рэалізацыі, будуць выбраны тры. Якія — пакуль вырашаецца.

Закончыў сваю работу міжнародны лагер у Верхнядзвінскім раёне, які сабраў больш за 500 маладых людзей Беларусі, Расіі і Латвіі, — сённяшніх удзельнікаў маладзёжнага руху, і тых, хто стаяў ля яго вытокаў

І НЯХАЙ надвор’е не расшчодрылася на сонечнае святло і цеплыню, іх удосталь хапала ў сэрцах гасцей і гаспадароў. Арганізатар сустрэчы — ЦК БРСМ — зрабіў усё, каб яна прайшла ярка і запамінальна. Кожны год вызначаецца пэўная тэма. Сёлета ў цэнтры ўвагі — «100 ідэй для Бе-La-Русі-2013». З усіх, прапанаваных удзель- нікамі для рэалізацыі, будуць выбраны тры. Якія — пакуль вырашаецца.

Напрыклад, брэсцкая каманда выступіла пад дэвізам «Ёсць ідэя!». У касцюміраваным прадстаўленні моладзевыя актывісты паспрабавалі ахапіць 6 гістарычных перыядаў ад часоў Старажытнай Грэцыі да нашых дзён. Акрамя таго, прадстаўнікі Брэсцкай вобласці выступілі ад беларускай моладзевай дэлегацыі ў спаборніцтвах па футболу і армрэстлінгу, у якіх яны традыцыйна займаюць лідзі- руючыя пазіцыі, а таксама ў розных творчых конкурсах. У склад брэсцкай каманды «Цытадэль» увайшлі 22 актывісты абласной моладзевай арганізацыі, з якіх 16 чалавек у міжнародны намётавы лагер прыедуць упершыню, 2 — у пяты і дзясяты раз.

На працягу чатырох дзён юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ў разнастайных спаборніцтвах — па армрэстлінгу, дартсу, гулялі ў футбол і валейбол, перацягвалі канат, а ўвечары іх чакалі дыскатэкі. Цікавы быў конкурс бівакоў, у ходзе якога кожны лагер прэзентаваў творчы нумар. Дзейнічалі разнастайныя выставы — на іх былі прадстаўлены вырабы народных майстроў, удзельнікаў лагера — вязаныя рэчы, карціны, вырабы з саломкі.

А колькі гледачоў і балельшчыкаў сабраў конкурс на лепшую пару «Бе-La-Русі»! Яркія вобразы рамантычных літаратурных і гістарычных герояў пакінулі незабыўныя ўражанні.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю, як заўсёды, стала традыцыйная сустрэча на Кургане Дружбы моладзі і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, насыпанага, як вядома, у памяць аб баявой садружнасці партызан трох краін.

Падчас урачыстага мітынгу да помніка загінуўшым прошкаўскім падпольшчыкам ускладзены вянкі і кветкі. Верхнядзвінскую дэлегацыю, у якую ўвайшлі члены валанцёрскага атрада і маладзёжны атрад аховы правапарадку раёна, узначалілі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Павел Баярын, Уладзімір Дашчонак, Іван Пудаў разам са старшынёй ветэранскай арганізацыі Міхаілам Дабранавым. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, дзякуючы каму мы маем магчымасць жыць пад мірным небам і штогод сустракацца на Кургане Дружбы. Ветэраны і ўсе жадаючыя потым наведалі Музей баявой славы.

Для забеспячэння парадку, бяспекі і патрэб лагера дзей- нічалі верхнядзвінскія службы РАУС, хуткай дапамогі, пагранічная служба і райспажыўтаварыства.

Сёлета ўпершыню ў якасці валанцёраў выступілі члены клуба юных маракоў «Гардэмарыны», якія дапамагалі забяспечваць парадак на тэрыторыі лагера, прыводзілі ў належны стан помнік камсамольцам-падпольшчыкам вёскі Прошкі.

Атмасфера ўрачыстага закрыцця лагера выклікала розныя пачуцці. Чатыры дні праляцелі нібыта імгненне, і шкада было раставацца. Аднак праз год пакліча новая сустрэча — будуць новыя знаёмствы і ўражанні, забавы і спаборніцтвы, а значыць — працягнецца цу- доўная традыцыя міжнароднага маладзёжнага руху.

Ганна ЗІМАЦКАЯ

Фота БЕЛТА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter