Баяры, кажаш, з Мiжлесся?

Карэспандэнт Наталля Сцяпура пабывала ў вёсцы Сцяпуры, дзе паспрабавала знайсцi свае каранi i жыхароў з такiм жа прозвiшчам Сорамна прызнацца: нiколi не цiкавiлася сваiмi каранямi. Дзядуля памёр, калi мяне яшчэ i ў планах не было. Бацькi не стала, калi толькi ў лялькi скончыла гуляць. У такiм узросце паходжанне роду i прозвiшча яшчэ мала каго цiкавiць.
Карэспандэнт Наталля Сцяпура пабывала ў вёсцы Сцяпуры, дзе паспрабавала знайсцi свае каранi i жыхароў з такiм жа прозвiшчам Сорамна прызнацца: нiколi не цiкавiлася сваiмi каранямi. Дзядуля памёр, калi мяне яшчэ i ў планах не было. Бацькi не стала, калi толькi ў лялькi скончыла гуляць. У такiм узросце паходжанне роду i прозвiшча яшчэ мала каго цiкавiць. Але апошнiя некалькi гадоў вельмi хацелася аднавiць генеалагiчнае дрэва. Не так даўно даведалася, што на Капыльшчыне ёсць вёска з назвай Сцяпуры. Магчыма, там мае каранi? Бабуля пацвердзiла, што дзядуляў род цягнецца менавiта з тых мясцiн. Вось i накiравалася я ў Капыльскi раён. — Спазнiлiся вы крыху, — сустрэла мяне старшыня Вялiкараёўскага сельскага выканкома Алена Лушчыцкая. – Месяц таму памерла апошняя старажылка з прозвiшчам Сцяпура. Яна б вам шмат чаго магла расказаць. Ёсць у нас яшчэ два мужчыны з такiм прозвiшчам, але яны значна маладзейшыя. Ды i дома iх нiколi не застаць… Ветлiвая гаспадыня вёскi падказала некалькi карысных адрасоў. Асаблiва рэкамендавала зайсцi да Марыi Сцяпанаўны Сыцько. Былая настаўнiца хоць i не карэнная жыхарка (выйшла замуж сюды), але ведае пра Сцяпуры больш за iншых. Яна ў вёсцы апынулася якраз пасля вайны. — Як звалi вашага дзеда? — адразу пытаецца яна ў мяне. — Вiктар, — адказваю. Твар Марыi Сцяпанаўны становiцца вельмi задумлiвым. Паўза цягнецца каля хвiлiны. — Не. Не памятаю я нiкога са Сцяпураў з такiм iменем… Вось Iванаў у нас было процьма. (Значыць, нездарма майго бацьку назвалi Iванам? – Н.С.) I тут жа 80-гадовая жанчына ўзгадвае пра праблемы паштальёна, якi лiсты разносiў. Яму па некалькi разоў прыходзiлася вёску абхадзiць, перш чым патрэбнага Iвана Сцяпуру знойдзе. Выратоўваў толькi зваротны адрас. — А ведаеце, якая раней вёска вялiкая была? – пытаецца Сыцько. – Нават школа-чатырохгодка была. I ў кожным класе па 35—40 чалавек. Праўда, пасля вайны сямiгадовыя i дванаццацiгадовыя дзецi разам вучылiся. Дарэчы, вайна не пашкадавала Сцяпуры. У кожнай хаце некага пахавалi. Хаця з iншага боку… Суседнiя Прусы немцы дашчэнту спалiлi. Але сёння ў вёсцы людзей усё роўна менш, чым пасля вайны… — Зараз у нас усяго сем кароў, а раней амаль восемдзесят было, — па-свойму параўноўвае мiнулае i наш час Баляслаў Тумiловiч, да якога я таксама завiтала. Ён — прыезджы. Жыве тут каля трыццацi гадоў. Чалавек заслужаны. У акрузе вядомы як выдатны палявод. Пасля вайны ён арганiзоўваў калгас, а потым некаторы час нават намеснiкам старшынi там працаваў. – Каб вы ведалi, якi ў нас духавы аркестр быў! З усiх вёсак на яго канцэрты прыязджалi. — А якiя танцы тут былi! – пазней адзначаць сёстры Адэля i Франя Дзiчкоўская. – Цяпер цiшыня. 48 хат i 90 жыхароў. У асноўным пенсiянеры. Дзесятак чалавек, што трохi маладзей, на мясцовай ферме працуюць. Восем школьнiкаў, ды i тыя прыезджыя. Моладзi зусiм няма. Не памятаем, калi ў апошнi раз вяселле было. Гадоў, можа, пяць таму каля той вунь хаты гулялi, — паказваюць ўбок. — Гэта яны сацыяльны цэнтр на ўвазе маюць, — растлумачыла Алена Лушчыцкая. —Сапраўды, пасля адкрыцця гэтай установы арганiзавалi ў Сцяпурах дзень вёскi. Запрасiлi самадзейныя калектывы, каб тыя старым сапраўднае свята зрабiлi. Доўга тады ў вёсцы яшчэ ўзгадвалi i абмяркоўвалi той урачысты дзень. А цэнтр сацыяльных паслуг сёння i сапраўды цэнтр Сцяпураў. Ён, дарэчы, i размешчаны памiж дзвюма вулiцамi. Раз у месяц у гэтым будынку людзi збiраюцца на сход. Абавязкова хто-небудзь з раённага кiраўнiцтва прыязджае. Разам абмяркоўваюць набалелыя праблемы. Свой пакойчык побач займае i ўрач з блiжэйшага ФАПа. Яна ўкол каму трэба зробiць, цiск памерае, лекi выпiша, а каго i ў бальнiцу накiруе. Тут жа i лiтаратуру можна ўзяць. У цэнтры ёсць маленькая бiблiятэчка. Але ў назначаны дзень жанчына з суседняй бiблiятэкi прывозiць яшчэ i новыя кнiгi. Дарэчы, з сацыяльным абслугоўваннем у вёсцы ўсё як мае быць. Асаблiвая ўвага — удзельнiкам вайны i былым вязням. Заўсёды дагледжаны i пяць адзiнокiх састарэлых. Прыходзiць сацыяльны работнiк i да Зянонаўнаў (так у Сцяпурах клiчуць сясцёр Дзiчкоўскiх). Мiж iншым, адна з iх, малодшая Франя, сапраўдны ардэнаносец. Больш як трыццаць гадоў таму заслужаная свiнарка атрымала ордэн Кастрычнiцкай Рэвалюцыi. Ёсць у яе i медаль “За працоўную доблесць”. А я сёстрам яшчэ дала б узнагароду за пачуццё гумару. Так весела яны мiж сабой размаўляюць! Марыi Сцяпанаўне Сыцько самы час даць медаль за выдатную працу па вывучэннi краю, у якiм жыве. У маладыя гады яна нават недзе адшукала “Iнвентарыi Капыльшчыны 17—18 стагоддзяў”. — А цi ведаеце вы, што раней гэта вёска мела iншую назву? – прымусiла яна мяне адчуваць сябе не зусiм зручна. – Гэта ж усё землi князя Радзiвiла. Тут было шмат лесу. У адным мястэчку мiж iм i размяшчалася вёска, якую i назвалi Мiжлессе. А ў 1779 годзе ў “Iнвентарыi” яна ўжо ўзгадваецца як Сцяпуры. Чаму? Таму што з дванаццацi сем’яў, якiя там жылi, адзiнаццаць мелi прозвiшча Сцяпура. Дарэчы, гавораць, што на магiлах тых людзей значылася, што яны былi баярамi. Чаму зараз так мала ў вёсцы людзей з такiм прозвiшчам? Па-першае, многiя раз’ехалiся па свеце. Па-другое, па звестках Марыi Сцяпанаўны, у 1937 годзе Сцяпуры лiтаральна запаланiлi людзi з Гомельскай вобласцi. Дзяўчыны пайшлi замуж за прыезджых, так i стала знiкаць прозвiшча. — Галоўнае, каб вёска не знiкла, — гаворыць Алена Лушчыцкая. – Дзесяць гадоў таму, калi я ўзначалiла выканком, людзей у Сцяпурах было ў два разы больш…
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter