Банкіры па-суседску сабраліся на раду...

У Мінску сёння, 30 студзеня, адбываецца трэцяе пасяджэнне Кансультатыўнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Украіны. Яно праходзіць з удзелам старшыні праўлення Нацбанка Беларусі Пятра Пракаповіча і старшыні Нацбанка Украіны Сяргея Цігіпкі. Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі галоўнага банка нашай краіны, разглядаюцца эканамічная сітуацыя і ход выканання асноўных накірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і ва Украіне ў 2003 годзе. Бакі абмяняюцца вопытам у абласцях падрыхтоўкі персаналу, правядзенні канферэнцый з удзелам супрацоўнікаў нацбанкаў дзвюх краін на базе іх вучэбных цэнтраў, а таксама вопытам навукова-даследчай і метадалагічнай работы ў сферы грашова-крэдытнай палітыкі. Ацаніўшы вынікі выканання ранейшых рашэнняў савета, яго ўдзельнікі акрэсляць план работы на 2004 год.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter