Балады крыві і любві.

Шніп, В.А. Проза і паэзія агню: вершы, аповесць, эсэ/Віктар Шніп. — Мінск: Маст. літ., 2010. — 318 с. — (Беларуская паэзія XXI стагоддзя).

Шніп, В.А. Проза і паэзія агню: вершы, аповесць, эсэ/Віктар Шніп. — Мінск: Маст. літ., 2010. — 318 с. — (Беларуская паэзія XXI стагоддзя).

“Хто я? Што я? Толькі, як усе, вандроўнік/ У прасторы вечнай вечнасці зямной, / Ды ўсё ж мне ніколі не было ўсё роўна, / Хто і як жыве тут на зямлі са мной”, — паэтычнае, мастацкае і грамадзянскае крэда Віктара Шніпа так ці іначай знітавана з трывогай пісьменніка за лёс Айчыны. Таму, відавочна, з году ў год доўжыцца цыкл вершаваных балад таленавітага майстра. І ў кнізе “Проза і паэзія агню”, якую “Мастацкая літаратура” толькі што выдала ў серыі “Беларуская паэзія XXI стагоддзя”, балады, прысвечаныя гістарычным персанажам, займаюць цэнтральнае месца. І ў іх, насычаных гістарычнымі сюжэтамі і дзеямі творах, Віктар Шніп пераканаўча вымастоўвае свой “шлях беларускі, па якім і ты / Прайшоў па-беларуску чалавечна, / Пакінуўшы няўпыльныя сляды...” (гэта паэт звяртаецца да вобразу віленскага асветніка і пакутніка Янкі Шутовіча, але і звяртаецца да кожнага, хто нераўнадушны да беларускасці).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter