«Баль зямлі беларускай»
15.03.2011 19:16:12
Так называецца кампакт-дыск фальклорнага гурту «Купалінка» Белдзяржфілармоніі, які набываюць меламаны ў Канадзе, ЗША, Японіі, Аўстраліі.
ФРАНЦУЗСКАЯ фірма “АКВ” выпусціла альбом беларускага калектыву пасля ўдзелу “Купалінкі” ў фестывалі ў Карэі. Туды з’ехаліся пасланцы з 54 краін, а наш фальклорны гурт стаў лаўрэатам.
“БН” распавяла пра “Купалінку” ў суботнім нумары газеты ад 12 сакавіка. На вялікі жаль, пад час працы над нарысам «Здзіўляць, хваляваць, каб сэрца білася часцей» была дапушчана тэхнічная памылка. Назва кампакт-дыска правільна гучыць так: “Баль зямлі беларускай”.
Выбачайце, калі ласка.
Ул. інф.
НА ЗДЫМКУ: фальклорны гурт “КУПАЛІНКА” Белдзяржфілармоніі.
Фота з сайта гурту