«Баль зямлі беларускай»

ФРАНЦУЗСКАЯ фірма “АКВ” выпусціла альбом беларускага калектыву пасля ўдзелу “Купалінкі” ў фестывалі ў Карэі. Туды з’ехаліся пасланцы з 54 краін, а наш фальклорны гурт стаў лаўрэатам.

Так называецца кампакт-дыск фальклорнага гурту «Купалінка» Белдзяржфілармоніі, які набываюць меламаны ў Канадзе, ЗША, Японіі, Аўстраліі.

ФРАНЦУЗСКАЯ фірма “АКВ” выпусціла альбом беларускага калектыву пасля ўдзелу “Купалінкі” ў фестывалі ў Карэі. Туды з’ехаліся пасланцы з 54 краін, а наш фальклорны гурт стаў лаўрэатам.

Па водгуках айчыннага і замежнага друку, а таксама ў адзнаках знаўцаў фальклору і сцэны “Купалінка” з’яўляецца лепшым пасланцом беларускай культуры і багатых беларускіх традыцый. Нацыянальнае мастацтва калектыў бліскуча прадстаўляе ў краінах Еўропы, Паўночнай Амерыкі, а таксама Індыі, Японіі, Сірыі, Карэі. Дарэчы, у своеасаблівым музычным палоне знакамітай “Купалінкі” — Францыя. На працягу пятнаццаці гадоў (!) калектыў запрашаюць на гастрольныя туры ў гэтую цудоўную еўрапейскую краіну.

“БН” распавяла пра “Купалінку” ў суботнім нумары газеты ад 12 сакавіка. На вялікі жаль, пад час працы над нарысам «Здзіўляць, хваляваць, каб сэрца білася часцей» была дапушчана тэхнічная памылка. Назва кампакт-дыска правільна гучыць так: “Баль зямлі беларускай”.

Выбачайце, калі ласка.

Ул. інф.

НА ЗДЫМКУ: фальклорны гурт “КУПАЛІНКА” Белдзяржфілармоніі.

Фота з сайта гурту

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter