Ушанаваны актывісты суполак нацыянальных меншасцяў Даўгаўпілса, сярод якіх нямала і беларусаў

Баль у Даўгаўпілсе

Ушанаваны актывісты суполак нацыянальных меншасцяў Даўгаўпілса, сярод якіх нямала і беларусаў 


На свяце нацыянальных меншасцяў у Даўгаўпілсе

Новы год у розных краінах святкуюць па-рознаму. Вось і ў нас у Даўгаўпілсе толькі ў апошнюю нядзелю студзеня адбыўся Навагодні баль нацыянальных меншасцяў. Ладзіўся баль у гарадскім Доме адзінства. Арганізавалі свята, прыдумалі яго актывісты нямецкае таварыства “Эрфольг”. Павіншаваць актывістаў этнасуполак з Новым года прыйшоў і віцэ-мэр Даўгаўпілскай гарадской Думы Яніс Дукшынскі. Сярод іншых ганаровыя падзякі ад Даўгаўпілскай гарадской Думы атрымалі і нашы супляменнікі. Па спісах суполкі “Уздым”, якой цяпер кіруе Людміла Сінякова, ушанаваны Яўгенія Гуляева (адна з заснавальніц таварыства), Вера Сухарава (стараста танцавальнага гурта “Лянок”), Іна Валюшка (стараста фальклорнага гурта “Купалінка” ды спявачка гурта Любоў Кавалёва. Ушанаваны і беларускі з таварыства Латвійска-беларускай садружнасці, якім кіруе Станіслаў Валодзька: кіраўніца гурта “Спадчына” Яна Юзэфовіч, яго ўдзельніцы Вера Рагальчук ды Ірына Андрэева. Па спісе Цэнтра беларускай культуры, якім кіруе Жанна Раманоўская, ушанаваны Таццяна Піменава (кіраўніца  ансамбля “Ластаўкі”), Антаніна Сівакова (кіраўніца ансамбля акардыяністаў “Квітнеючы май”), спявак Павел Прозар і майстрыха-рукадзельніца Валянціна Абушкевіч.

Пад час балю агульная каманда ЦБК і “Уздыма” паказала фрагмент беларускіх Калядаў. Па выніках конкурсу навагодніх нацыянальных герояў наша Тэрэса Паўлава заняла 2-е месца: яна выдатна іграла ролю Казы.

Таццяна Бучэль, 
актывістка беларускай 
суполкі “Уздым”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter