Баль адшумеў. Чакаем бал

Школьнае жыццё — урокі, любімыя настаўнікі і аднакласнікі — для больш як 55 тысяч выпускнікоў адзінаццатых класаў краіны засталося ў мінулым. Выпускныя балі ўжо адгрымелі. У мінулым першы званок і хваляванне, якое адчуваюць першакласнікі, ступаючы на школьны парог. Першыя няўдачы і першыя высокія адзнакі, жаданне даказаць любімаму настаўніку, што ты можаш дасягнуць пэўных вышынь. Бо, што б ні казалі, у жыцці кожнага з нас быў Настаўнік з вялікай літары, які шмат што вызначыў у нашых лёсах. Але сум па дзяцінстве і школьнай пары прыйдзе потым. А зараз выпускнікі-2014 поўныя надзей. У іх жыцці адкрываецца новы, нязведаны і вельмі адказны этап. Услед за школьнымі іспытамі маладых людзей чакае цэнтралізаванае тэсціраванне, якое пачнецца ўжо сёння ў 11.00. Экзамен па беларускай мове плануюць здаваць больш за 26 тысяч абітурыентаў. Руская мова запланавана на 15 чэрвеня, і здадуць яе 78 тысяч чалавек. Лёс абiтурыентаў вырашыцца ўжо ў ліпені, калі ВНУ абвесцяць спісы тых, хто ў верасні ўвойдзе ў іх аўдыторыі. А пакуль хочацца пажадаць усім выпускнікам гэтага года дасягнуць жаданых мэт. Няхай мары здзяйсняюцца!

Школьнае жыццё — урокі, любімыя настаўнікі і аднакласнікі — для больш як 55 тысяч выпускнікоў адзінаццатых класаў краіны засталося ў мінулым. Выпускныя балі ўжо адгрымелі.

У мінулым першы званок і хваляванне, якое адчуваюць першакласнікі, ступаючы на школьны парог. Першыя няўдачы і першыя высокія адзнакі, жаданне даказаць любімаму настаўніку, што ты можаш дасягнуць пэўных вышынь. Бо, што б ні казалі, у жыцці кожнага з нас быў Настаўнік з вялікай літары, які шмат што вызначыў у нашых лёсах.

Але сум па дзяцінстве і школьнай пары прыйдзе потым. А зараз выпускнікі-2014 поўныя надзей. У іх жыцці адкрываецца новы, нязведаны і вельмі адказны этап. Услед за школьнымі іспытамі маладых людзей чакае цэнтралізаванае тэсціраванне, якое пачнецца ўжо сёння ў 11.00. Экзамен па беларускай мове плануюць здаваць больш за 26 тысяч абітурыентаў. Руская мова запланавана на 15 чэрвеня, і здадуць яе 78 тысяч чалавек.

Лёс абiтурыентаў вырашыцца ўжо ў ліпені, калі ВНУ абвесцяць спісы тых, хто ў верасні ўвойдзе ў іх аўдыторыі. А пакуль хочацца пажадаць усім выпускнікам гэтага года дасягнуць жаданых мэт. Няхай мары здзяйсняюцца!

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter