Багаты той, хто эканомiць

Калектыў РУП «Вiцебскэнерга» працягвае ўкараненне шэрага мясцовых энергазберагаючых праектаў. На знакамiтай Лукомльскай ГРЭС упершыню ў краiне ўведзена ў эксплуатацыю турбадэтандэрная ўстаноўка. Яна выкарыстоўвае патэнцыял сцiснутага паветра. На Аршанскай ЦЭЦ дзейнiчае энергазберагаючая цеплапомпавая ўстаноўка. Для абагрэву будынкаў падстанцый уключана энергiя цеплынi трансфарматарнага масла. Яшчэ ацяпляльны сезон не скончыўся, а ўжо забяспечана вялiкая эканомiя электраэнергii. Таксама РУП Вiцебскэнерга займаецца ўзнаўленнем i рэканструкцыяй малых гiдраэлектрастанцый. Шэсць з iх у вобласцi ўжо ўключаны ў выпрацоўку дадатковай энергii, а цяпер працягваюцца работы па ўводу ў дзеянне Браслаўскай ГЭС.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter