Багацце з прыродных крыніц

У сталіцы пачалі ажыццяўляць праект “Артэзіянская вада ў Мінску”Ужо сёння артэзіянскую пітную ваду спажывае значная частка жыхароў горада. Аднак, па словах дырэктара Мінскводаканала Іосіфа Герасіменкі, для пераходу на водазабеспячэнне толькі з падземных крыніц неабходна значная перабудова ўсёй сістэмы водазабеспячэння сталіцы.
Так выглядае сучасная гарадская станцыя водазабораУ сталіцы пачалі ажыццяўляць праект “Артэзіянская вада ў Мінску”
Ужо сёння артэзіянскую пітную ваду спажывае значная частка жыхароў горада. Аднак, па словах дырэктара Мінскводаканала Іосіфа Герасіменкі, для пераходу на водазабеспячэнне толькі з падземных крыніц неабходна значная перабудова ўсёй сістэмы водазабеспячэння сталіцы.
Асноўныя запасы падземных вод знаходзяцца ў паўднёва-усходніх, усходняй, паўночна-усходняй частках горада. Таму шмат сродкаў пойдзе на пракладку трубаправодаў ад свідравін. Шмат намаганняў, лічыць Іосіф Герасіменка, будзе скіравана на павышэнне якасці пітнай вады. Між іншым, за апошнія чатыры гады ў Мінску ўжо прыняты сур’ёзныя меры для паляпшэння тэхналогіі ачысткі вады. Наперадзе — пераход усяго горада на спажыванне артэзіянскай вады. Праект гэты будзе ажыццёўлены да 2016 года.
Галоўная ж мэта праекта “Артэзіянская вада ў Мінску”, на дасягненне якой разлічваюць гарадскія ўлады, — паляпшэнне сітуацыі з захаваннем здароўя жыхароў сталіцы. Бо, паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, вада можа ўтрымліваць да 13 тысяч шкодных таксічных рэчываў, з ёй перадаецца да 80 працэнтаў захворванняў. Вось чаму ў Беларусі надаецца такое вялікае значэнне пераходу буйных гарадоў на спажыванне менавіта артэзіянскай вады. Тым больш, што і прыродныя ўмовы дазваляюць гэта здзейсніць.

Іван Лодкін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter