Багацце з падземных крыніц

Меней чым праз дзесяць гадоў усе жыхары Мінска будуць з артэзіянскай вадойЯк вядома, значэнне вады цяжка пераацаніць, і якасць яе напрамую звязана са станам здароўя. Нездарма кажуць: “Якую ваду п’еш — так і жывеш”. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 85 працэнтаў усіх захворванняў у свеце звязаны з якасцю вады, штогод ад іх памірае 25 мільёнаў чалавек. Многія краіны сутыкаюцца з праблемамі недахопу прэснай вады, некаторым пагражае водны крызіс. І якасная вада — гэта ўжо не толькі здароўе, але і жыццё. Таму водныя рэсурсы планеты становяцца фактарам палітыкі не ў меншай ступені, чым нафта і газ.
Чыстая артэзіянская вада прыемная на смак і карысная для здароўяМеней чым праз дзесяць гадоў усе жыхары Мінска будуць з артэзіянскай вадой
Як вядома, значэнне вады цяжка пераацаніць, і якасць яе напрамую звязана са станам здароўя. Нездарма кажуць: “Якую ваду п’еш — так і жывеш”. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, 85 працэнтаў усіх захворванняў у свеце звязаны з якасцю вады, штогод ад іх памірае 25 мільёнаў чалавек. Многія краіны сутыкаюцца з праблемамі недахопу прэснай вады, некаторым пагражае водны крызіс. І якасная вада — гэта ўжо не толькі здароўе, але і жыццё. Таму водныя рэсурсы планеты становяцца фактарам палітыкі не ў меншай ступені, чым нафта і газ.
Беларусі пашанцавала, водны крызіс нам не пагражае: больш за 20 тысяч рэк і рачулак, больш за 10 тысяч азёр. На кожнага жыхара краіны, сцвярджаюць спецыялісты, прыходзіцца каля 5800 кубаметраў вады. Для параўнання: у бліжэйшых суседак, Польшчы і Украіны, гэты паказчык 1700 і 2000 кубаметраў адпаведна. Не абдзелены мы і з падземнымі водамі, яны ёсць па Беларусі паўсюдна. Паводле ацэнак экспертаў ААН, Беларусь адна з лепшых у свеце па запасах падземных вод. У краіне разведана 275 радовішчаў, і гэта, сцвярджаюць навукоўцы, чацвёртая частка такіх рэсурсаў. Увогуле ж артэзіянская вада прызнана найбольш здаровай для арганізма чалавека.
Мінск застаецца адзіным горадам краіны з выкарыстаннем паверхневага водазабеспячэння.
Таму і прынята на дзяржаўным узроўні рашэнне: да 2020-га рэалізаваць праект па водазабеспячэнні мінчан артэзіянскай вадой. “Пакуль водаправоды мінчан падпітваюцца з дзвюх крыніц: на 30 працэнтаў з паверхневых вадаёмаў, астатнія — з артэзіянскіх свідравін, — расказвае Анатоль Чарнаморац, намеснік начальніка вытворчасці прадпрыемства “Мінскводаканал”.— Пітная вада з паверхневых крыніц паступае ў Фрунзенскі, Маскоўскі і часткова Кастрычніцкі раёны. Па смакавых якасцях яна трохі адрозніваецца ад артэзіянскіх водаў, мае пах хлору. Але даданне рэагента — абавязковая мера ў тэхналагічным працэсе атрымання пітной вады з паверхневых крыніц”.
На паверхневых вадаёмах, што сілкуюць мінскую водную сістэму, усталяваны спецрэжым, шмат робіцца, каб якасць вады не пагоршыць. У прыватнасці, паблізу цалкам забаронена любога роду гаспадарчая дзейнасць. Спецыялісты з лабараторыі “Мінскводаканала” штодзень кантралююць якасць мінскай прыроднай і пітной вады. “Пробы аналізуюцца больш чым па пяцідзесяці паказчыках, — расказаў А. Чарнаморац. — Нарматывы еўрапейскія, а па некаторых паказчыках і больш строгія. Нашы спецыялісты выкарыстоўваюць і аўтаматызаваную дыягностыку. Свае даследаванні паралельна праводзяць цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, а таксама органы Дзяржстандарту”.
Вынікі аналізаў яскрава сведчаць: якасць вады ў Мінску — выдатная. Цяпер часта параўноўваюць, як жывем мы і як жывуць за мяжой. Дык вось, пітную ваду з паверхневых крыніц выкарыстоўвае большасць насельніцтва заходнееўрапейскіх краін. А Беларусь хутка стане мабыць, адзінай краінай у Еўропе з поўным артэзіянскім водазабеспячэннем гарадскіх жыхароў.

Іна Ганчаровіч
На здымку:
Чыстая артэзіянская вада прыемная на смак і карысная для здароўя
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter