Бачыць вока злачынца здалёка

У Баранавічах студэнты эканоміка-юрыдычнага каледжа дапамаглі выкрыць рабаўніка.
У Баранавічах студэнты эканоміка-юрыдычнага каледжа дапамаглі выкрыць рабаўніка.

Сярод белага дня злачынец выхапіў з рук сталай жанчыны сумку з грашыма, дакументамі і ўцёк.

Затрыманне рабаўніка стала магчымым дзякуючы Яўгену Герасімовічу і Захару Тарасаву. Ідучы па вуліцы, маладыя людзі звярнулі ўвагу на чалавека, прыкметы якога нагадвалі грамадзяніна, які падазраецца ў здзяйсненні злачынства. Хлопцы паведамілі аб ім у аддзел крымінальнага вышуку, і нездарма — мужчына сапраўды аказаўся тым самым рабаўніком.

Кіраўніцтва крымінальнага вышуку не пакінула ўчынак Яўгена і Захара без увагі: начальнік крымінальнай міліцыі наведаў хлопцаў ва ўчэбным класе і ўручыў

падзякі за свядомую пазіцыю і дапамогу ў раскрыцці злачынства.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter