Бізнесмены, Дзяды Маразы і прыгажуні

З панядзелка Віцебск чакае чарада навагодніх мерапрыемстваў

З панядзелка Віцебск «накрые» чарада навагодніх мерапрыемстваў.

У гэты дзень у галоўнай канцэртнай зале горада пачнецца фестываль «Навагоднія фантазіі». Адкрые яго выстава-кірмаш тавараў беларускіх вытворцаў. Да 8 снежня па зніжаных цэнах тут можна будзе набыць адзенне, абутак, сувеніры.

Паралельна з гэтым 3 снежня ў КЗ «Віцебск» пройдзе форум «Стварэнне і развіццё бізнесу. Тэхналогія франчайзінгу».

— Праграма серады разлічана ў першую чаргу на маладых людзей — студэнтаў і пачынаючых прадпрымальнікаў, — расказвае Вольга Леўшына, намеснік дырэктара па нерухомасці Віцебскага абласнога цэнтра маркетынгу. — На працягу дня чатыры кампаніі прадставяць слухачам свае праекты. Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты змогуць бясплатна прыняць удзел у канферэнцыі «Новае пакаленне ў бізнесе», дзе ім раскажуць, як пачаць уласную справу.

А ў пятніцу ў горадзе з дзесяці кандыдатаў выберуць лепшага Дзеда Мароза. Завяршыць насычаны тыдзень конкурс «Міс Віцебск-2013», які пройдзе ў суботу 7 снежня.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter