Сёння ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы пройдзе бясплатны практычны семінар «Паспяховы прадпрымальнік».
Ён арганізаваны пры падтрымцы ўпраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Мінгарвыканкама.
— Гэты семінар — спосаб дапамагчы беларускім бізнесменам, — паведамілі ў арганізацыі. — Мерапрыемства дае магчымасць запазычыць новыя бізнес-стратэгіі, даведацца пра сучасныя метады інтэрнэт-рэкламы, паглыбіць веды ў фінансавых пытаннях.