«Бітва нацый»

Беларускія рыцары прымуць удзел у гістарычнай «Бітве нацый»

Беларускія рыцары прымуць удзел у фестывалі гістарычнай рэканструкцыі Сярэднявечча.

«Бітва нацый-2013» пройдзе вясной ва ўкраінскім горадзе Хоціне. Плануецца, што змагацца тут будуць 25 зборных з розных краін свету. У тым ліку і Беларусі.

У нашай камандзе 20 рыцараў, якіх узначальвае Іван Краўцэвіч. Дарэчы, зборная была створана яшчэ ў 2009 годзе прадстаўнікамі буйнейшых айчынных клубаў гістарычнай рэканструкцыі — «Ордэн Храма» і «Белы Тур».

Акрамя спартыўных баёў у Хоціне пройдуць конныя і пешыя турніры, масавыя бітвы 100 на 100 воінаў, дуэлі адзін на адзін. Цікава, што ўдзельнікі будуць апрануты не толькі ў даспехі і касцюмы еўрапейскіх рыцараў, але і коннікаў Старажытнай Русі і Залатой Арды.

Дарэчы, напярэдадні бітвы, 30 лістапада, капітаны рыцарскіх каманд-удзельніц сабраліся ў Парыжы. Тут яны прэзентавалі сярэдневяковую бітву як новы від спор-ту, які моцна звязаны з культурна-гістарычнай спадчынай Сярэднявечча.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter