Білет праз Iнтэрнэт

БЧ завяршыла працэс увядзення паслугі электроннай рэгістрацыі.
БЧ завяршыла працэс увядзення паслугі электроннай рэгістрацыі.

Калі раней па такой сістэме можна было купіць білеты на 17 пар паяздоў, то зараз — на 32. Гэта саставы Мінск—Масква, Брэст—Масква, Брэст—Санкт-Пецярбург, Гродна—Санкт-Пецярбург, Мінск—Новасібірск, Мінск—Мурманск і іншыя. Выключэнне з дадзенага спіса складаюць цягнікі, што ідуць з Беларусі ў Расію праз іншыя краіны, напрыклад Украіну.

Дарэчы, зараз спецыялісты БЧ працуюць над тым, каб паслуга электроннай рэгістрацыі дзейнічала і для цягнiкоў, якія рухаюцца ў накірунку Літвы і Украіны.

Аддзел навін «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter