[b]Калі ў сэрцы шмат пяшчоты і цеплыні[/b]

Шчаслівае доўгае жыццё наканаваў Бог сям’і Івана і Адэлі Аніковічаў з вёскі Маставухі, што ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Назва вёскі — ад таго, як выпраўлялі вусце ракі Бярэзіны і будавалі мост. Хтосьці так ёмка ахрысціў заселеную хутарамі мясцовасць, што афіцыйную назву іншыя нават і не ведаюць: вёска за мостам. Вось у гэтай мясцовасці, побач з маляўнічай прыродай, дзе вясной сплятаецца ў квецені чаромха і вабіць да сябе салодкім пахам таполя, дзе шырока раскінулі свае разгалінаваныя кроны два магутныя дубы, стаіць дом былога брыгадзіра Івана Кузьміча Аніковіча.Некалі ў тым доме нарадзілася трое дзяцей. І сёння бацькоўскім гонарам з’яўляецца кожны з іх. Сыны-працаўнікі — перадавікі вытворчасці, дачка — настаўніца. Усе яны добрыя, шчырыя, добрасумленныя, спагадлівыя людзі.Можна лёгка ўявіць, як радаваліся родныя і бацькі, калі летась малодшага сына Аніковічаў, Вячаслава, уганаравалі званнем “Чалавек года Віцебшчыны”.
Вячаслаў АніковічШчаслівае доўгае жыццё наканаваў Бог сям’і Івана і Адэлі Аніковічаў з вёскі Маставухі, што ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Назва вёскі — ад таго, як выпраўлялі вусце ракі Бярэзіны і будавалі мост. Хтосьці так ёмка ахрысціў заселеную хутарамі мясцовасць, што афіцыйную назву іншыя нават і не ведаюць: вёска за мостам. Вось у гэтай мясцовасці, побач з маляўнічай прыродай, дзе вясной сплятаецца ў квецені чаромха і вабіць да сябе салодкім пахам таполя, дзе шырока раскінулі свае разгалінаваныя кроны два магутныя дубы, стаіць дом былога брыгадзіра Івана Кузьміча Аніковіча.
Некалі ў тым доме нарадзілася трое дзяцей. І сёння бацькоўскім гонарам з’яўляецца кожны з іх. Сыны-працаўнікі — перадавікі вытворчасці, дачка — настаўніца. Усе яны добрыя, шчырыя, добрасумленныя, спагадлівыя людзі.
Можна лёгка ўявіць, як радаваліся родныя і бацькі, калі летась малодшага сына Аніковічаў, Вячаслава, уганаравалі званнем “Чалавек года Віцебшчыны”. І хай сабе ўвайшло ў звычку, што кожны год іх Чэсь выходзіць у пераможцы спаборніцтва, што адзначаюць яго працу граматамі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі, але гэта навіна — найбольш прыемная.
— На сваім прыкладзе выхоўваў дзяцей, — неяк крыху збянтэжыўся Іван Кузьміч. — Заўсёды гаварыў, што калі ўзяўся за справу, то давядзі яе да толку. Сумленне — гэта тое, што чалавек не павінен згубіць ні ў якім разе. З цяжкасцямі трэба спраўляцца, здароўе — берагчы, а да працы — адносіцца з душой. Які выбраць шлях у жыцці, я дзецям не прапаноўваў, а мець сумленне — раіў.
Добра засвоіў бацькоўскі ўрок Вячаслаў Аніковіч. Ні кіраўнікі калгаса імя Гагарына, дзе пачынаў сваю працоўную дзейнасць, ні цяперашняе кіраўніцтва адкрытага акцыянернага таварыства “Таргуны” не скажа дрэннага слова ў адрас перадавога механізатара. Працавіты і адказны. Любую справу можна давяраць — з кожнай справіцца на выдатна: і на ўборцы зерневых выйдзе ў лідары, і на корманарыхтоўцы.
Цяга да тэхнікі праявілася ў Вячаслава яшчэ ў дзяцінстве. Хадзіў хлопец у школу і ведаў, што стане шафёрам. Дарэчы, першай узнагародай стала Грамата ДТСААФ за выдатныя поспехі курсанта Вячаслава Аніковіча, які на выдатна закончыў аўташколу. Далей былі граматы сяржанту Аніковічу за поспехі ў баявой і палітычнай падрыхтоўцы ў час тэрміновай службы, шматлікія — за працоўныя дасягненні.
— Я ніколі не ставіў мэты выйсці ў перадавікі, — дзеліцца думкамі Вячаслаў Іванавіч. — Проста працаваў ад душы. Рабіць усё найлепшым чынам — для мяне гэта важна. Справа наша сялянская такая, што марудзіць нельга.
За Вячаславам Аніковічам замацаваны зернеўборачны і кормаўборачны камбайны. Практычна з вясны да позняй восені ён працуе на іх, а потым — рыхтуе да новага сезона. Значыць, не бывае без справы гэты чалавек ні ў якую пару года.
Водпуск бярэ Вячаслаў Аніковіч толькі зімой. Трэба ж і з дамашнімі клопатамі справіцца. Зімовая рыбалка — самы любімы від яго адпачынку. Атрымлівае, кажа, вялікую асалоду ад цішыні і спакою, прыгажосці прыроды.
Аніковічы жывуць у ладзе ды згодзе. Гаспадар працуе ў полі, гаспадыня — у жывёлагадоўлі. Маюць і прысядзібную гаспадарку. Сыны, Жэня ды Іван, ужо дарослыя. Да працы прывучаныя. Пасля школы абодва прайшлі “курс падрыхтоўкі да дарослага жыцця” ў бацькі, памочнікамі камбайнера, і таму добра ведаюць, што лёгкай працы не бывае. Жэня ўжо “на сваім хлебе”, Іван набывае прафесію эканаміста. Вячаслаў Іванавіч, як некалі і яго бацька, дзецям дарогу жыцця не выбірае, бо лічыць, што справа гэта асабістая.
Кожны дзень — летам звычайна раніцай, а зімой увечары — едзе за два кіламетры на сваім аўто Вячаслаў да бацькоў. Пастарэлі яго дарагія людзі, паслабелі. Чакаюць дапамогі ад дзяцей, а таксама пяшчоты і душэўнай цеплыні. І не скупіцца на іх Вячаслаў.

Нэлі Бяляўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter