Азёрны край дзівосных песень. Беларусь сінявокая...

Гэты эпітэт, як вядома, з’явіўся дзякуючы шматлікім азёрам, якімі славіцца наша краіна. У такім разе можна ўпэўнена ўдакладніць: сінія вочы Беларусі – гэта Віцебшчына. Менавіта тут знаходзіцца найбольшая колькасць азёр. Вялікія і зусім непрыкметныя, з гарадамі па берагах і схаваныя сярод ляснога гушчару. І кожнае – па-свойму прыгожае, авеянае рамантычнымі легендамі. Нездарма менавіта на Віцебшчыну кіруюцца тыя, хто аддае перавагу ціхаму адпачынку на лоне амаль некранутай прыроды.

Тут калыска беларускай духоўнасці і дзяржаўнасці – яны нараджаліся разам з храмамі, пабудаванымі святой Еўфрасінняй Полацкай, разам з кнігамі Францыска Скарыны, разам з магутнасцю і ўплывовасцю Полацкага княства.
Зямля талентаў і мастацтваў: Віцебск запаліў для свету зорку Шагала і працягвае штогод запальваць зоркі музычнай і песеннай сцэны, сустракаючы адзін
з самых буйных міжнародных фестываляў – “Славянскі базар”. І пры гэтым – рэгіён развітай прамысловасці: нафтапрадукты Наваполацка, аршанскія льняныя вырабы, віцебскія тэлевізары і абутак вядомы далёка за межамі Беларусі.
Край дзівоснай прыгажосці, дзе добра адпачываць, ствараць, працаваць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter