Ажывае «Зямля Саннiкава»

На беларускай поўначы хуткая сяўба не абяцае быць лёгкай. Мясцовая ўлада i кiраўнiцтва Вiцебскага абласнога аграпрамысловага камiтэта настроiлiся на асаблiва напружаны рэжым уключэння ў пасяўную. У прыватнасцi, машынна-трактарны парк папаўняецца новай тэхнiкай з выдзяляемых на такiя мэты 20 мiльярдаў рублёў крэдытаў. На паўночнай нiве прадугледжваецца занятасць людзей i тэхнiкi ўвесь светавы дзень. За кожным энерганасычаным трактарам замацоўваюцца па два самыя вопытныя механiзатары. У штабе пасяўной робяцца дэталёвыя разлiкi, каб на хлебнай нiве сёлета забяспечыць у нацыянальныя засекi мiльён тон вiцебскага зерня.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter