Ацэнка грунтуецца на канкрэтным вопыце

Беларусь становіцца прывабнай краінай для замежных інвестыцый
Беларусь становіцца прывабнай краінай для замежных інвестыцый.

Такую думку выказаў журналістам у Мінску прэзідэнт расійскага холдынгу “Ферэйн” Уладзімір Брынцалаў. Ён адзначыў, што на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі расказаў аб выніках дзейнасці холдынгу на беларускім рынку. Паводле слоў госця, Аляксандр Лукашэнка даў ім станоўчую ацэнку.

“Я працую ў Беларусі ўжо тры гады і задаволены вынікамі. Бізнес ідзе паспяхова. Мы атрымліваем добры прыбытак, частку вывозім, частку інвесціруем тут”, — расказаў кіраўнік холдынгу “Ферэйн”. Паводле слоў У. Брынцалава, нават у параўнанні з нядаўнім мінулым у Беларусі стала куды больш адчувацца прысутнасць замежнага бізнесу. “У Беларусі добры клімат для інвестыцый. Што вельмі важна, няма карупцыі, — адзначыў расійскі бізнесмен. — Таму я і сваім калегам рэкамендую звярнуць увагу на Беларусь”.

Прэзідэнт холдынгу “Ферэйн” падкрэсліў таксама, што яго кампанія гатова ўдзельнічаць у развіцці ў Беларусі буйной фармацэўтычнай вытворчасці.

Віктар Хромаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter