Развитие комплексной застройки и дома "навырост": эксперты рассказали о тенденциях в сфере индивидуального жилищного строительства

Атрымайце заданне на дом

Прыгожы двухпавярховы катэдж з гаражом, лужком i паркоўкай для сегвеяў — гэта не завоблачная мара, а рэальнасць, да якой мы iмкнёмся. З кожным годам усё больш лю­дзей жадаюць абзавесцiся ўласным домам i назаўжды забыць пра шумных суседзяў i равучыя пад акном машыны. Такая магчымасць у iх ёсць, бо толькi сёлета ў краiне плануецца пабудаваць 1,6 мiльёна квадратных метраў iндывiдуальнага жылля.

Сёлета ў краiне плануецца пабудаваць 1,6 мiльёна квадратных метраў iндывiдуальнага жылля.

Ужо не першы год беларусы цiкавяцца iндывiдуальным жыллёвым будаўнiцтвам, многiя звяртаюцца па крэдыты менавiта для ўзвядзення такiх дамоў. Кацярына Усянкова, начальнiк аддзела жыллёвага будаўнiцтва ўпраўлення жыллёвай палiтыкi Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва, падзялiлася цiкавымi лiчбамi:

— У гэтым годзе ёсць заданне па ўводзе ў эксплуатацыю чатырох мiльёнаў квадратных метраў жылля. З iх 40 працэнтаў, а менавiта 1,6 мiльёна квадратных метраў, запланавана пад iндывiдуальную жылую забудову.

Мы спадзяёмся, што ў будучынi стане яшчэ больш актыўна развiвацца комплекснае будаўнiцтва: гэта калi забудоўваюцца вялiкiя зямельныя ўчасткi i домiкi пад ключ перадаюцца людзям. Прычым мяркуем, што гэта будуць не проста жылыя пабудовы, а яшчэ i неабходная сацыяльная iнфраструктура, дзiцячыя сады, школы. У гэтым годзе чакаецца ўвод 10 000 квадратных метраў iндывiдуальнага жылля, пабудаванага такiм спосабам.

Па словах эксперта, больш за ўсё iндывiдуальнае жыллёвае будаўнiцтва запатрабавана ў Мiнскай, Брэсцкай i Гродзенскай абласцях.

— У Мiнскай вобласцi сёлета павiнны пабудаваць 700 000 квадратных метраў iндывiдуальнага жылля, Брэсцкай — 300 000, Гро­дзенскай — 176 000. Што да планаў на наступны год, то аб’ёмы сапраўды не зменшацца. Мы прапануем абласцях пабудаваць каля 1,8 мiльёна квадратных метраў iндывiдуальнага жылля, сюды ўвойдуць i аб’ёмы комплекснай забудовы. Разглядаецца таксама пытанне па давядзеннi павышанага задання на 2021 год агульнага ўводу жылля ў памеры 4,1 мiльёна квадратных метраў, але гэта яшчэ будзе зацвярджацца ўрадам.

Дарэчы, цяпер набываюць папулярнасць дамы «навыраст». Дзянiс Кульгавы, галоўны архiтэктар праекта ТАА «НикаПроект», растлумачыў, чаму выгадна ўзводзiць такiя пабудовы.

— Мы заўсёды робiм упор на ўнiверсальнасць рашэнняў, каб праект можна было рэалiзаваць у любых горадабудаўнiчых i эканамiчных умовах. Дамы «навыраст» — гэта ўклад у будучыню: спачатку мы прапануем заказчыку пабудаваць адзiн паверх з плоскiм дахам, каб задаволiць яго базавыя патрэбы, а пазней, калi раптам у яго з’явiцца жаданне пашырыць жылплошчу, узводзiм i другi паверх. Пры гэтым памiж работамi можа прайсцi хоць дзесяць гадоў.

glushko@sb.by

Фото БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter