Атрутныя «змейкi»…

Пахвалюся: мой зяць Аляксей кiнуў курыць. Ведаю, яму няпроста гэта далося, бо стаж курца перавышае палову ягоных гадоў. I тым не менш знайшоў у сабе сiлы – малайцом! Мы ўсе яго ўхваляем, чым можам, падтрымлiваем...

Цi   знойдзем   у   сабе   сiлы   процiстаяць   заганнай з’яве?

Пахвалюся: мой зяць Аляксей кiнуў курыць. Ведаю, яму няпроста гэта далося, бо стаж курца перавышае палову ягоных гадоў. I тым не менш знайшоў у сабе сiлы – малайцом! Мы ўсе яго ўхваляем, чым можам, падтрымлiваем.

Усiм вядома, што курыва адымае здароўе. Размаўляў на днях з загадчыкам аддзялення гарадской бальнiцы: больш за дзве трэцi хворых на анкалогiю – заядлыя курцы... Яно i праўда, столькi штодня ўсмоктваць гэтай атруты, некалi ж ды вылезе бокам. А якi небяспечны нецвярозы курэц: колькi такiх бедалаг гiне ў агнi... А калi зойдзе iншы аматар тытуню ў аўтобус цi тралейбус, адразу адчуваецца ад частага курэння смурод. Тое самае ў пад’ездах, iншых грамадскiх месцах... У нас кураць, дзе жадаюць i як жадаюць, нiякiх забаронаў аматарам «дымку». Вось малады тата нясе сваё дзiця (яшчэ горш, калi мама) i прама на яго выпускае атрутныя «змейкi». Кураць у кватэрах, на рабочых месцах: дзе каму ўздумаецца. Рэдка ўбачыш, можа, толькi ў пажаранебяспечных месцах, папярэджваючыя надпiсы. Не, здаецца, не настроiлiся мы па-сапраўднаму на барацьбу з гэтым злом...

Быў у аднаго дырэктара завода у кабiнеце – воблака дыму, з-за якога i самога гаспадара не бачна... «Якi гэта прыклад для падначаленых, — мiжволi думаеш. – Цi не лепш сказаць гэтаму курыву рашучае «не»!» Вось мой добры знаёмы Уладзiмiр Мя-фодзьевiч, якi раней працаваў намеснiкам дырэктара аднаго з прадпрыемстваў, расказваў, што паспрачалiся з кiраўнiком i ў рот не ўзяць тую атруту, а ў адваротным выпадку вялiкую «кантрыбуцыю» выплачваць. Дарэчы, ужо дзесяць гадоў трымаюць слова. Гэта моцныя асобы. Слабейшыя, тыя могуць па некалькi разоў кiдаць курыць i зноў за сваё брацца: «А во панерваваўся...» Гэта не апраўданне, сапраўдныя мужчыны так сябе не паводзяць: наважыўся – адсёк!

У той жа час тых, хто пакончыў з заганнай з’явай, трэба ўсяляк заахвочваць. Дык вось, калi я спытаў у зяця пра тое, цi хоць хто ацанiў яго ўчынак у брыгадзе, змене, ён адмоўна хiтнуў галавой: нiхто... Шкада, тым больш прадпрыемства, на якiм працуе, не са слабенькiх, быццам бы на ўзроўнi iдэалагiчнае забеспячэнне, — ну хоць якую агiтку «кiньце». Прамiнулi факт... А як бы ён вучыў, падказваў, тым больш у Год здароўя...

Цiкава, як праблему курэння вырашаюць на iншых прадпрыемствах горада? Напрыклад, на швейнай фабрыцы «Славянка», дзе нямала зроблена ў плане паляпшэння ўмоў працы, узялiся весцi барацьбу з заганнай звычкай. Дырэктар Цiмур Бачарашвiлi падпiсаў загад, згодна з якiм работнiкi могуць толькi адзiн раз у дзень выходзiць на перакур – у час абедзеннага перапынку. Курэнне да яго цi пасля будзе расцэньвацца як парушэнне працоўнай дысцыплiны i карацца матэрыяльна. Калi ўлiчыць, што колькасць аматараў «дымку» ў асобных цэхах дасягае 50 працэнтаў i ў асноўным гэта жанчыны, то, мабыць, мера прымусiць задумацца. Гаворка iдзе не толькi пра iх здароўе, але i здароўе будучых пакаленняў. Не ведаю, цi адразу такiя меры прынясуць належныя вынiкi, але будзем спадзявацца...

Важна, каб сам кiраўнiк быў далей ад тытуню. Напрыклад, як дырэктар вытворчай фiрмы «Барро» Васiль Баранчук. I пераважная большасць работнiкаў не падуладная заганнай звычцы. Ды тут i не надта пасмакуеш «дымок», бо парадкi строгiя. У той жа час распрацавана i паспяхова дзейнiчае цэлая сiстэма па заахвочванню тых, хто раз i назаўсёды развiтаўся з тытунём. Не шкадуе дырэктар на гэта сродкаў, бо ведае, што ўсё абернецца здароўем людзей, высокай прадукцыйнасцю (мiж iншым, рост аб’ёмаў таварнай прадукцыi за мiнулы год тут дасягнуў 140 працэнтаў), карысць будзе i работнiкам, i прадпрыемству.

Вы скажаце: а што сам? Маленькiм спрабаваў курыць (можа, i праз гэта трэба прайсцi), а потым нiколi не дакрануўся да цыгарэты. Вiдаць, немалаважна, што ў мяне нi бацька, нi дзядуля не курылi. Хоць папярэджвалi, маўляў, у армii, калi сутыкнешся з цяжкасцямi, закурыш... Нiчога такога не адбылося, наадварот, большасць саслужыўцаў не курылi, актыўна займалiся спортам, гартавалi сябе. То было iншае пакаленне, болей адказнае, выхаванае. Спадзяюся, i цяперашняе возьмецца за розум i будзе не горш за наша.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter