Асноўны закон нашага жыцця

— Калі неяк увечары расказала бацькам, што заўтра буду рабіць Канстытуцыю, яны не паверылі, — успамінае Анастасія Шуста, пераплётчык Дома друку. — «Яе ж на станку друкуюць», — пераканана паўтаралі мама і тата. Спатрэбілася тлумачыць пра ўнікальныя выданні, якія ствараюцца ўручную. Першы ў сваім жыцці варыянт Асноўнага Закона краіны Насця рабіла мінулай зімой. Быў ён у двух экзэмплярах — адзін для Палаца Незалежнасці, другі — для архіва Дома друку. — Сшывала іх па старонках, таму праца заняла гадзін шэсць, — кажа субяседніца. — Для гэтага выкарыстоўвала звычайную іголку, якую, дарэчы, пакінула сабе на памяць. Затым замацаваныя лісты падрэзалі пад неабходны памер, прамазалі клеем, злучылі са скураным пераплётам — і эксклюзіўныя варыянты Канстытуцыі гатовы. — Хвалявалася, калі рабіла незвычайныя кнігі? — пытаю. — Пераплётчыкам я працую ўжо тры гады, таму ведала: усё атрымаецца добра, — усміхаецца Насця. — Да таго ж я люблю складаную работу. У свой час гадзінамі сядзела з бісерам, вырабляючы дрэвы і кветкі. Зараз асвойваю камп’ютарны дызайн: прыдумваю афармленне для паштовак і падарачных скрынак. Паралельна вучуся ў БДТУ. Хачу быць рэдактарам-тэхнолагам...

— Калі неяк увечары расказала бацькам, што заўтра буду рабіць Канстытуцыю, яны не паверылі, — успамінае Анастасія Шуста, пераплётчык Дома друку. — «Яе ж на станку друкуюць», — пераканана паўтаралі мама і тата. Спатрэбілася тлумачыць пра ўнікальныя выданні, якія ствараюцца ўручную.

Першы ў сваім жыцці варыянт Асноўнага Закона краіны Насця рабіла мінулай зімой. Быў ён у двух экзэмплярах — адзін для Палаца Незалежнасці, другі — для архіва Дома друку.

— Сшывала іх па старонках, таму праца заняла гадзін шэсць, — кажа субяседніца. — Для гэтага выкарыстоўвала звычайную іголку, якую, дарэчы, пакінула сабе на памяць.

Затым замацаваныя лісты падрэзалі пад неабходны памер, прамазалі клеем, злучылі са скураным пераплётам — і эксклюзіўныя варыянты Канстытуцыі гатовы.

— Хвалявалася, калі рабіла незвычайныя кнігі? — пытаю.

— Пераплётчыкам я працую ўжо тры гады, таму ведала: усё атрымаецца добра, — усміхаецца Насця. — Да таго ж я люблю складаную работу. У свой час гадзінамі сядзела з бісерам, вырабляючы дрэвы і кветкі. Зараз асвойваю камп’ютарны дызайн: прыдумваю афармленне для паштовак і падарачных скрынак. Паралельна вучуся ў БДТУ. Хачу быць рэдактарам-тэхнолагам.

Зусім нядаўна Насця з калегамі зноў працавала над стварэннем эксклюзіўных варыянтаў Канстытуцыі. На гэты раз кніг было пяць.

— Яны былі невялікага фармату, таму сшываліся на машынцы. Нам жа спатрэбілася зрабіць толькі асноўную частку пераплёту кніг, — кажа субяседніца.

Пра сваю працу дзяўчына гаворыць з задавальненнем. І не толькі таму, што ёй падабаецца тонкая работа, але і таму што змагла напрамую дакрануцца да гісторыі. 

Дарэчы, кожны год у Доме друку выпускаюць каля тысячы экзэмпляраў Канстытуцыі. Дзесяць з якіх — эксклюзіўныя. 

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

--------------------------------------

Дорогие соотечественники!

Сердечно поздравляю вас с Днем Конституции Республики Беларусь.

Принятый два десятилетия назад Основной Закон закрепил важнейшие принципы построения в нашей стране демократического государства, заложил прочный правовой фундамент независимости, реализовал стремление белорусского народа быть полноправным хозяином на родной земле.

Отмечая 20-летний юбилей Конституции и оценивая масштабные перемены, которые произошли в жизни белорусов за столь короткий по историческим меркам период, мы с гордостью и полной уверенностью говорим: Республика Беларусь состоялась как суверенное государство, наивысшей ценностью и безусловным приоритетом которого является человек и его законные интересы.

Мы динамично движемся вперед, развиваем экономическую и социальную сферы, повышаем свой международный авторитет, реализуем провозглашенные в Основном Законе принципы народовластия, верховенства права, разделения властей и социальной справедливости.

Убежден, что, опираясь на положения Конституции, мы и в дальнейшем сделаем все для укрепления мира и согласия в родной Беларуси, роста благосостояния и процветания белорусского народа.

В этот торжественный день примите искренние пожелания крепкого здоровья, успехов в труде и благополучия.

Президент Александр ЛУКАШЕНКО

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter