Асаблівы стан душы

Першыя казакі з’явіліся на Беларусі яшчэ ў пару Вялікага Княства Літоўскага. А ў зборніку “Фальклор Гомельшчыны” ёсць дзясятак казачых песень, многім з якіх не знойдзеш аналагаў ні ў Расіі, ні ва Украіне.Сустрэць казакоў пры поўным парадзе мне неяк пашчасціла ў мінскім мікрараёне Чыжоўка. Там трое моцных юнакоў, апранутых у казачую палявую форму, з нагайкамі ў руках нетаропка прагульваліся па дарожках заапарка. “Мы — з казачай дружыны, — ахвотна патлумачыў камандзір, які прадставіўся Уладзімірам. — Уваходзім у грамадскае аб’яднанне “Беларускае казацтва”. Па выхадных і святах добраахвотна нясем службу, ахоўваем грамадскі парадак. А нагайкі ў нас — для прыгажосці, бо нездарма ж кажуць: “Казак без нагайкі — што манах без малітвы”. Прызнацца, я была нямала здзіўлена, бо казакі ў мяне асацыяваліся выключна з Запарожжам, Кубанню ці Донам. А на Беларусі адкуль яны, і што такое беларускае казацтва цяпер? Атрымаць адказы на гэтыя пытанні вырашыла ў вярхоўнага атамана грамадскага аб’яднання “Беларускае казацтва”, казачага генерала Мікалая Улаховіча.
Казачы генерал Мікалай УлаховічПершыя казакі з’явіліся на Беларусі яшчэ ў пару Вялікага Княства Літоўскага. А ў зборніку “Фальклор Гомельшчыны” ёсць дзясятак казачых песень, многім з якіх не знойдзеш аналагаў ні ў Расіі, ні ва Украіне.
Сустрэць казакоў пры поўным парадзе мне неяк пашчасціла ў мінскім мікрараёне Чыжоўка. Там трое моцных юнакоў, апранутых у казачую палявую форму, з нагайкамі ў руках нетаропка прагульваліся па дарожках заапарка. “Мы — з казачай дружыны, — ахвотна патлумачыў камандзір, які прадставіўся Уладзімірам. — Уваходзім у грамадскае аб’яднанне “Беларускае казацтва”. Па выхадных і святах добраахвотна нясем службу, ахоўваем грамадскі парадак. А нагайкі ў нас — для прыгажосці, бо нездарма ж кажуць: “Казак без нагайкі — што манах без малітвы”. Прызнацца, я была нямала здзіўлена, бо казакі ў мяне асацыяваліся выключна з Запарожжам, Кубанню ці Донам. А на Беларусі адкуль яны, і што такое беларускае казацтва цяпер? Атрымаць адказы на гэтыя пытанні вырашыла ў вярхоўнага атамана грамадскага аб’яднання “Беларускае казацтва”, казачага генерала Мікалая Улаховіча.
— Раней я ведала пра расійскіх, украінскіх казакоў. А беларускія — адкуль іх карані?
— Першы гістарычны дакумент, які сведчыць пра казацкую службу дзяржаве на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, — гэта грамата вялікага князя Вітаўта, у якой гаворыцца пра казакоў на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў 1395 годзе. Але датай нараджэння беларускага казацтва лічыцца 22 ліпеня 1654 года: тады расійскі цар Аляксей Міхайлавіч падпісаў грамату палкоўніку Канстанціну Паклонскаму аб фарміраванні Магілёўскага казацкага палка. Годам пазней быў сфарміраваны і Чавускі казачы полк, якім камандаваў Іван Нячай.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі было 12 казачых войскаў. Прычым “казакаванне” беларусаў не было выпадковай з’явай у жыцці народа. Калі на пачатку ХVІ стагоддзя пагаршалася эканамічнае, палітычнае, прававое становішча тутэйшых сялян і гарадской беднаты, то мужчыны, юнакі сыходзілі “на заробкі” ўніз па Дняпры і яго прытоках на Украіну. Пажыўшы вольным жыццём, навучыўшыся валодаць зброяй, яны вярталіся дадому моцнымі і смелымі, гатовымі да барацьбы з мясцовымі прыгнятальнікамі-феадаламі. Дарэчы, па гэты час на Гомельшчыне, у Веткаўскім раёне, ёсць вёска Казацкія Балсуны — яна названа ў гонар украінскага атамана Балсуна. Непадалёк і вёскі, якія носяць імёны запарожскіх атаманаў Стаўбуна, Неглюба. А ў зборніку “Фальклор Гомельшчыны” можна знайсці не адзін дзясятак казачых песень, многім з якіх няма аналагаў ні ў Расіі, ні ва Украіне. Усе гэтыя факты адназначна адказваюць на пытанне, ці было казацтва ў Беларусі.
Ёсць пераемнасць у казацкім страі— Адраджэнне беларускага казацтва: калі і чаму пачалося?
— Мы пачыналі ў 90-я гады, практычна адначасова з казакамі ў Расіі і Украіне, месцах гістарычнага быцця казацтва. А чаму? Пэўна, пара прыйшла… Па маёй ініцыятыве ў 1995 годзе была зарэгістравана першая казачая арганізацыя ў Беларусі — рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае казацтва”. Пазней узніклі яшчэ дзве грамадскія арганізацыі: Усебеларускае аб’яднанае казацтва і “Казачая гвардыя”. Сярод асноўных прынцыпаў пабудовы і дзейнасці нашай арганізацыі — праваслаўе, дзяржаўнасць і ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. У нашым аб’яднанні каля 1500 казакоў, яно мае шэсць абласных казачых акругаў. Намі створаны і паспяхова дзейнічаюць чатыры казачыя кадэцкія класы, там больш за сто кадэтаў. Два класы, у Мінску і Гомелі, працуюць у інтэрнатах для дзяцей-сірот. Акрамя звычайных прадметаў, хлопчыкі ў казачых класах вывучаюць Закон Божы, спас (казачае адзінаборства), носяць форму, яны праходзяць і страявую падрыхтоўку. Так што ў казацтва на Беларусі ёсць будучыня.
— У многіх слова казак асацыюецца з чалавекам вольным і ваяўнічым па натуры. На Доне, напрыклад, па гэты час кажуць, што казак — гэта не саслоўе, а стан душы. А ў беларусаў менталітэт не зусім такі, як у рускіх ці украінцаў. Нечым сярод іх адрозніваецца казак беларускі?
— Вядома, нехта сказаць можа: маўляў, былое не вернеш, якое казацтва ў наш час, і што гэта “дарослыя дзядзькі ў гульні гуляюць”. Любы, нават самы добры намер можна “знявечыць”. Для нас жа адраджэнне казацтва не ёсць вяртанне ў мінулае, а магчымасць узяць адтуль лепшае, што там было. Бо казакі — гэта не толькі коні ды шашкі. Гэта і шчырыя вернікі, патрыёты, якія беззапаветна служаць Айчыне. Сярод беларускіх казакоў нямала нашчадкаў тых людзей, якія выехалі ў Беларусь у розныя гады з казачых абласцей Расіі ці Украіны. І таму “беларускія” яны па месцы жыхарства, даўно лічаць Беларусь Радзімай. У нас, вядома ж, шмат агульнага з украінскімі і расійскімі казакамі. Мы перш за ўсё працаўнікі, не прымаем “праздного”, бяздзейнага жыцця. І сям’я для кожнага з нас — святыня. Кожны казак павінен імкнуцца да таго, каб ён і яго сям’я жылі ў дастатку.
— Ці трэба быць казаком, як кажуць, па крыві, каб увайсці ў шэрагі вашай арганізацыі?
— Казаком можа стаць любы грамадзянін Беларусі, які лічыць сябе такім па духу і прызнае наш статут. Да таго ж ён павінен быць праваслаўным па веравызнанні. Дарэчы, і жанчыны могуць стаць казачкамі. Адна з іх — Леакадзія Рамейка, наш казацкі палкоўнік, член савета атаманаў, яна ж і казначэй. Прыйшла да нас па перакананні, па закліку сэрца. Увогуле жанчын у нас крыху больш за 20. Сярод казакоў ёсць акадэмікі, рабочыя, музыкі, дзяржслужачыя, прадпрымальнікі. Шмат і вядомых у краіне людзей. Напрыклад, гэта спявак есаул Уладзімір Ухцінскі, старшыня мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане “Памяць” Уладзімір Шохаў і іншыя.
— А як у вас з коньмі? Ці ўжо не абавязкова казак павінне мець свайго каня?
— Кажуць: казак без каня — што салдат без стрэльбы. На жаль, свайго коннага-спартыўнага клуба ў Мінску ў нас пакуль няма. Але ёсць у Барысаве, Бабруйску, там і асвойваем майстэрства верхавой язды. Нездарма ж у нас ёсць выраз “браты-казакі”.
— Ці падтрымліваеце сувязі з казакамі іншых краін?
— Так. У 2001 годзе, дарэчы, заснаваны Міжнародны саюз казакоў Беларусі, Украіны і Расіі. У 2002-м пад кіраўніцтвам Сяргея Новікава створаны міжнародныя міратворчыя войскі казацкай гвардыі і ў Мінюсце Беларусі зацверджана форма, блізкая да формы царскай кавалерыі другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. А хутка, у канцы верасня, у Новачаркаску, сталіцы сусветнага казацтва, пройдзе Чацвёрты сусветны кангрэс казакоў. Збяруцца разам больш за 180 замежных гасцей — казакоў і іх нашчадкаў з 28 краін свету. Запрошаны і беларускія казакі. Кангрэс пройдзе пад лозунгам “Айчына. Вера. Служэнне”.

Іна Ганчаровіч
На здымках:
Казачы генерал Мікалай Улаховіч
Ёсць пераемнасць у казацкім страі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter