Арт-вакацыі.

“Шануем гісторыю і традыцыі краіны — упэўнена крочым у будучыню!” — такі дэвіз рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “Арт-вакацыi”.

“Шануем гісторыю і традыцыі краіны — упэўнена крочым у будучыню!” — такі дэвіз рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі “Арт-вакацыi”.

Ён стартаваў у Гомелі, які два гады таму атрымаў Гран-пры за лепшую арганізацыю і правядзенне абласнога этапа фестывалю.
Фестываль, якому сёлета споўнілася 10 гадоў, дапамагае навучэнцам і студэнтам раскрыць свае таленты ў музыцы, харэаграфіі, тэатральным і сучасным візуальным мастацтве. Сёлета свае канцэртныя праграмы прадставяць 54 установы вышэйшай адукацыі, творчы марафон будзе доўжыцца 73 дні, рэспубліканскае журы праедзе па маршруце больш за 2 тысячы кіламетраў. Студэнцкія творчыя марафоны пройдуць у Брэсце, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Горках, Гродне, Магілёве і Мінску. Ход другога этапа будзе актыўна асвятляцца на партале Міністэрства адукацыі, дзе можна будзе паглядзець і відэазапісы канцэртных праграм. А фінал рэспубліканскага фестывалю плануецца на пляцоўцы Палаца Рэспублікі 22—23 мая ў Мінску. Лепшыя творчыя калектывы будуць узнагароджаны спецыяльным прызам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — “Хрустальным флаерам”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter