Арэшкі для вавёркі

Гамяльчан запрашаюць пакарміць грызуноў і птушак.
Гамяльчан запрашаюць пакарміць грызуноў і птушак.

З незвычайнай прапановай да гараджан звярнуліся супрацоўнікі палаца Румянцавых—Паскевічаў.

— Ідэю акцыі мы падглядзелі ў еўрапейскіх краінах, дзе людзі кожны год збіраюцца разам, каб пачаставаць дзікіх жывёл, — расказвае Наталля Восіпава, малодшы навуковы супрацоўнік Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. — Асноўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства будуць вучні малодшых класаў гарадскіх школ. Спадзяёмся, што да нас падключацца і наведвальнікі парку.

Жадаючым пакарміць братоў нашых меншых неабходна ў 12.00 падысці да цэнтральнай часткі палаца Румянцавых—Паскевічаў. Пачастунак для птушак і вавёрак — семечкі і арэхі — ім будуць выдаваць на ўваходзе ў парк.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter