Аптымістаў значна больш

Беларусы: партрэт у інтэр’ерыПра тое, што растуць прыбыткі беларусаў, паведаміла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання хатніх гаспадарак Нацыянальнага статкамітэта Іна Канашонак. На прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры яна пацвердзіла высновы такімі лічбамі. Даходы беларускіх грамадзян ў 2012 годзе выраслі амаль на 22 працэнты ў параўнанні з годам папярэднім. У доларавым эквіваленце сярэднямесячная зарплата беларуса дасягнула лічбы 440, і наша краіна займае чацвёртае месца ў рэйтынгу росту заробкаў сярод краін СНД за мінулы год. Лідары ж там такія: Расія (859), Казахстан (678) і Азербайджан (504 долары). Для параўнання, ва Украіне і Арменіі тыя лічбы меншыя, адпаведна 379 і 302 долары.
Беларусы: партрэт у інтэр’еры

З аптымізмам весялей крочыць па жыцціПра тое, што растуць прыбыткі беларусаў, паведаміла начальнік упраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання хатніх гаспадарак Нацыянальнага статкамітэта Іна Канашонак. На прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры яна пацвердзіла высновы такімі лічбамі. Даходы беларускіх грамадзян ў 2012 годзе выраслі амаль на 22 працэнты ў параўнанні з годам папярэднім. У доларавым эквіваленце сярэднямесячная зарплата беларуса дасягнула лічбы 440, і наша краіна займае чацвёртае месца ў рэйтынгу росту заробкаў сярод краін СНД за мінулы год. Лідары ж там такія: Расія (859), Казахстан (678) і Азербайджан (504 долары). Для параўнання, ва Украіне і Арменіі тыя лічбы меншыя, адпаведна 379 і 302 долары.
Вядома ж, калі расце зарплата, то гэта прадвызначае і агульны рост даходаў сярэднестатыстычнай беларускай сям’і ды ўсяго насельніцтва цалкам. Найбольшымі тэмпамі зарплата расла ў сельскай гаспадарцы (132), будаўніцтве (127,1), на транспарце і ў сферы сувязі (126,8 працэнта). Разам з тым, даходы сельскіх жыхароў застаюцца ніжэйшымі, чым у сярэднім па краіне, як і зарплаты работнікаў гатэляў і рэстаранаў, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльных і камунальных службаў, гандлёвых работнікаў і прыватных прадпрымальнікаў. У бюджэтных арганізацыях налічаная сярэднямесячная зарплата летась склала каля трох мільёнаў рублёў, што на 17,3 працэнта больш, чым у 2011-м.
Іна Канашонак канстатавала: сёлета ў студзені сярэдняя зарплата па краіне склала 4368 тысяч беларускіх рублёў, яе рэальны прырост — амаль 23 працэнты ў параўнанні са студзенем мінулагоднім.
Розніца ў даходах “багатых і бедных”, па словах прадстаўніка Белстата, у Беларусі нязменна захоўваецца “ў межах разумнага”. У краіне ўзровень жыцця заможных людзей толькі ў 5,9 раза вышэйшы за ўзровень жыцця сярэднестатыстычнага беларуса, які працуе. Для параўнання, у Расіі гэты паказчык — 16,4. Такая сітуацыя, лічаць спецыялісты, небяспечная дла грамадства, пагражае яму расколам. У нармальнай, сацыяльна арыентаванай дзяржаве розніца паміж узроўнем жыцця “багатых і бедных” не павінна быць большай чым у 10-12 разоў.
У 2012 годзе жыхары Беларусі, атрымліваючы большыя зарплаты, чым раней, сталі, адпаведна, і больш траціць. Летась у сярэднім сям’я закупляла прадуктаў харчавання на паўтара мільёнаў рублёў у месяц, а сёлета ў студзені — на 1,8 мільёна.
Кожная дзясятая беларуская сям’я не верыць, што заўтра будзе жыць лепш, чым сёння. Ды аптымістаў у беларускім грамадстве ўсё ж у тры разы больш, што сведчыць аб даверы народа да таго эканамічнага курсу, якім рухаецца краіна.

Яўген Дарэнскі

На здымку:
З аптымізмам весялей крочыць па жыцці
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter