Апошняя вайна СССР. Год і восем месяцаў доўжылася яна для простага пастаўскага хлопца Віктара Карпіка.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня памяці звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка напярэдадні Дня памяці звярнуўся да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. "Афганская вайна была апошняй вайной Савецкага Саюза, але не апошняй на зямлі. На жаль, сусветная супольнасць не атрымала з яе ўрокі, – гаворыцца ў пасланні. – Воіны-інтэрнацыяналісты першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму і назаўсёды засталіся адданымі ваеннай прысязе і баявому брацтву". "Сёння мы шануем памяць загінуўшых у гэтай вайне. Падзяляем боль страты з усімі, хто не дачакаўся з Афганістана сваіх родных і блізкіх. Выказваем удзячнасць тым воінам-інтэрнацыяналістам, якія, вярнуўшыся на родную зямлю, занялі актыўную жыццёвую пазіцыю па падтрыманню міру і згоды ў грамадстве, патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення", – адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка пажадаў воінам-інтэрнацыяналістам, іх родным і блізкім здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў.

15 лютага 1989 года савецкія войскі былі выведзены з Афганістана. Такім чынам завяршылася дзесяцігадовая “аперацыя па барацьбе з антыўрадавымі сіламі ў ДРА”. Рашэнне кіраўніцтва СССР аб уводзе войск у гэту краіну і дагэтуль спецыялісты ацэньваюць па-рознаму. А што такое выкананне інтэрнацыянальнага абавязку для тых, хто прайшоў “афган”?

Вось такое “кіно”!

У Віктара Карпіка была простая мара — хацеў “шафёрыць”, як тата і брат. І таму пасля школы ён пайшоў працаваць у калгас. А ў 1986 годзе, калі  хлопцу споўнілася дзевятнаццаць, атрымаў павестку з ваенкамата. Пастаўскага хлопца прызвалі ў 103-ю дывізію паветрана-дэсантных войск, якая знаходзілася ў Віцебску. Праз колькі дзён навабранцам аб’явілі: праходзіць службу яны будуць у Афганістане.
— Як успрыняў гэту навіну? — перапытвае Віктар Вацлававіч.— Нармальна, спакойна. У дзевятнаццаць дрэнна разумееш, што такое вайна. У многіх уяўленні пра яе былі накшталт “кіношных”:  адзін салдат спраўляецца з сотняй праціўнікаў, дабро перамагае зло. Але жыццё паказала іншае. Там усяго хапала. Я стараўся не думаць пра дрэннае. І ўсе так рабілі. Мы жартавалі адзін з аднаго, расказвалі анекдоты. Каб  не ўпасці духам...
А яшчэ дапамагалі ўрокі Ферганы — “вучэбкі” ва Узбекістане. Там салдаты праходзілі курс маладога байца. Паўгода іх вучылі, як скакаць з парашутам, трапна страляць, дзейнічаць у рукапашным баі. Шэсць месяцаў у Фергане згуртавалі,  хлопцы сталі амаль што братамі. Гэта не раз дапамагала застацца жывым альбо выратаваць нечае жыццё.

Радасць з сумам напалам

— Прыляцелі ў Кабул, бачым, “дэмбелі” едуць дадому, — успамінае Віктар. — Ім бы быць шчаслівымі, а агеньчыкаў у вачах няма. Вайна забрала!
Віктар служыў у сталіцы. Быў асабістым вадзіцелем камандзіра батальёна. Нехта можа падумаць, што ён і перадавой не бачыў. Не, пабываў у самым пекле. Усяго ў Віктара было 26 баявых заданняў. За адно з іх ён быў узнагароджаны медалём “За адвагу”.
— Падчас перастрэлкі з “духамі” быў паранены мой сябар. Куляй яму перабіла сонную артэрыю, — успамінае Карпік. — Кроў ручаём льецца, яшчэ хвіліна — і памрэ. Не раздумваючы, кідаюся да яго. Хапаю за форму і цягну ў БТР. Там урач перавязаў  рану і хлопец выжыў... Не разумею, як гэта ў мяне атрымалася. Я ж крыві баюся. А тады — і спалохацца не паспеў.
А за бой у цясніне Харкабул, дзе загінула нямала і “шураві”, і “духаў”, Віктара ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.
— “Духам” ваявалася лягчэй. Яны дома, усё навокал вядома... Схаваюцца ў гарах ці ў вінаградніку і зверху нас абстрэльваюць. Мы страляем, а самі не бачым па кім. Прыцэліцца не паспявалі, — кажа Віктар Вацлававіч. — Мясцовыя жыхары ў асноўным былі на баку нашага праціўніка і часта самі бралі аўтаматы ў рукі. Ім плацілі за кожнага захопленага “языка”. Чым вышэйшае званне, тым большы ганарар. У нечым я іх разумею. Каму падабаецца, калі нехта прыходзіць і вучыць, як жыць. Не, супрацоўнічалі і з намі. Але такіх было менш.

Шчасце — гэта...

Віктар прабыў у Афганістане год і восем месяцаў. Бог, лёс ці ўдача, а можа, усё разам захавалі яму жыццё. Дарэчы, і абодва камбаты, якіх вазіў Віктар, вярнуліся дадому. У немалой ступені і дзякуючы таму, што вадзіцель талковы быў.
Салдат, як прыехаў дамоў, ажаніўся. Хутка ў сям’і нарадзілася дачушка, потым — другая. Карпікі жывуць дружна, радуюцца кожнаму дню. Гэтаму іх навучыў галава сям’і. Дарэчы, шчасце для Віктара Вацлававіча — гэта вельмі проста: калі дзеці і жонка здаровыя, дома ўсё ў парадку, ладзіцца на працы, ёсць занятак для душы. Сам ён, дарэчы, заўзяты рыбак, ведае ўсе рыбныя мясціны Мядзельшчыны.
Карпік цяпер працуе на прадпрыемстве “Нарачпрафбуд”. З ім — яшчэ тры афганцы: Славамір Малец, Генадзь Камсюк і Анатоль Русак. Усімі кіраўніцтва задаволена і калегі іх паважаюць.
15 лютага яны паедуць у Мядзел, сустрэнуцца са сваімі таварышамі і зноў успомняць “афган”.

“НГ” спросила

“Самая большая награда — вернуться живым”

Накануне памятной даты “НГ” спросила ветеранов-“афганцев”: как вы сегодня оцениваете ту войну, которая когда-то называлась “выполнением интернационального долга”?

Владимир ГАРЬКАВЫЙ, майор в отставке:
— С геополитической точки зрения Афганистан был для СССР важной страной. Но, направляя туда войска, советское руководство не учло главного. Тех афганских бородачей, с которыми приходилось воевать, победить было невозможно. Это гордый свободолюбивый народ, у которого нет ничего, кроме веры и желания жить так, как он хочет и как считает правильным. К тому же, и это существенный фактор для понимания происходившего, американцы оказывали помощь моджахедам не только оружием, но и деньгами. Наши ребята оказались не готовы к такой тактике.
Впрочем, несмотря на всю тяжесть военного бытия, никто не жаловался и не раскисал. Мы все там выполняли свой долг служения Отечеству и верили в правоту наших действий и поступков. Не скажу, что местные жители встречали нас с цветами, но ведь мы там не только воевали, но и строили больницы, дороги, школы. Как только мы ушли, талибы моментально выбили всех моджахедов, которые воевали против нас. Сейчас там американцы и коалиционные силы — и что? Поток наркотиков захлестнул всю страну. Кстати, сегодняшние талибы признают, что при советских войсках в стране было больше порядка и справедливости.

Владимир ГАБА, заместитель начальника контрольно-ревизионного отдела РУП “ПО “Беларуськалий”:
— Когда был введен в Афганистан ограниченный контингент войск, я, молодой офицер, добровольно написал рапорт с просьбой отправить меня в горячую точку. Я был убежден, что мое место там, ибо нам популярно объяснили: советские войска вошли в соседнее государство для того, чтобы защитить южные границы своей страны.
Как справились с поставленными задачами? Ответ на этот вопрос пусть ищут  историки, но с учетом и того, что еще никто и никогда не устанавливал свой контроль в Афганистане. Как офицер запаса, я скажу, что солдаты наши честно выполнили свой долг. Да, случались провальные операции, но были и такие, которые войдут в учебники по военной стратегии и тактике. В деле испытывались новые образцы оружия. Одновременно высветились слабые места в организации, управлении нашей армии.
Кто-то скажет: мол, слишком дорогой ценой досталась учеба. Абсолютно согласен, лучше было бы избежать подобных потерь.

Владимир ВАСИЛЕНКО, член Постоянной комиссии Палаты представителей по национальной безопасности:
— У каждой страны есть свои интересы, которые она обязана защищать, поэтому говорить о справедливости или несправедливости той войны в данный момент не имеет смысла. Да, было время, когда некоторые “историки” называли нас по-разному, в том числе и оккупантами. Но я всегда говорю, что время — самый лучший судья, который все расставляет по своим местам. В звании сержанта я командовал в Афганистане группой десантников. Мы были солдатами, давали присягу Родине и выполняли приказ. И я думаю, что выполнили его с честью и достоинством, свидетельством чему являются боевые медали и ордена моих боевых друзей.
А самой дорогой наградой считаю то, что подчиненные вернулись домой живыми. Что изменилось с тех пор? Наверное, в первую очередь, мы сами. Мы немного иначе стали смотреть на мир и по-другому воспринимать такие слова, как Родина, мать, любовь, друзья.
Евгений КОНОНОВИЧ, Владимир БЫЧЕНЯ, “НГ”

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter