Апошняя сустрэча. Каб развітацца з ксяндзом-падзвіжнікам, касцёл святой Ганны ў Мосары гэтымі днямі наведалі тысячы чалавек з усёй краіны

“Машыны ішлі суцэльным патокам”, — пацвердзілі ў выканкаме Удзелаўскага сельсавета, на тэрыторыі якога знаходзіцца Мосар. З Глыбокага ў Мосар райвыканкам арганізоўваў спецыяльныя аўтобусныя рэйсы праз кожныя дзве гадзіны.
Пераемнікам справы ксяндза Булькі стане яго сябар і памочнік — новы настаяцель храма святой Ганны ў Мосары Уладзімір Шынковіч. “Райскі сад, створаны айцом Юозасам, не зарасце пустазеллем”, — запэўніў Аляксандр Амяльчэня, адказны за работу са СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter