Апошнi сноп. “Спас — усяму час”. Такое азначэнне гэтага праваслаўнага свята здаўна падсумоўвала зробленае хлебаробамi.

Менавiта на Спаса закончылi абмалот збажыны на апошнiх гектарах хлебаробы сельгаскааператыва “Нарачанскiя зоры” Вiлейскага раёна — першымi ў раёне. Прынамсi, першымi заканчваць жнiво стала для нарачанскiх хлебаробаў своеасаблiвай традыцыяй, як стала традыцыяй, прайшоўшы апошнюю загонку, адразу спяшацца на дапамогу суседзям.
— Маглi б, канешне, справiцца з уборкай i хутчэй, ды сушыльная гаспадарка крыху тэмпы стрымлiвала, — дзелiцца праблемамi старшыня сельгаскааператыва Генадзь Мечыслававiч Кучко. Пасля дажджоў зерне шло вiльготнае, i хоць нашы КЗСы працавалi круглыя суткi з поўнай нагрузкай, хутчэй не атрымалася.
— Для нас гэта звычайная праца, — адзначае ён. — I не марная — па 41 цэнтнеру з гектара атрымалася. Найбольшы намалот у лiдэраў мiнулагодняга жнiва — камбайнавага экiпажа Андрэя Садоўскага i Аляксандра Пескавога. Яны намалацiлi 636 тон збожжа. кожны з жыхароў Нарачы сёння з упэўненасцю можа сказаць, што ў апошнiм жытнёвым снапе ёсць i яго каласок.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter