Апошнія дні першага аэрапорта

Гаварыць пра закрыццё аэрапорта Мінск-1 пачалі яшчэ восем гадоў таму
Гаварыць пра закрыццё аэрапорта Мінск-1 пачалі яшчэ восем гадоў таму. І вось ад слоў перайшлі да справы: з 1 ліпеня прымаць тут самалёты больш не будуць. А на месцы ўзлётнай паласы, аўтабазы, гаражоў з часам з’явіцца эксперыментальны шматфункцыянальны комплекс «Мінск-Мір». Пакуль да даты «ікс» застаецца яшчэ пяць месяцаў, аэрапорт працягвае жыць па звыклым раскладзе. «Працуем, як і раней, з 8.00 да 23.30, — паведамляюць у дыспетчарскім аддзеле. — Займаемся ў асноўным бізнес-авіяцыяй. У лютым вылетаў было ўсяго пяць, затое ў снежні — 25». А за ўвесь 2014-ы праз аэрапорт прайшло 400 чартараў. «У маі ў час чэмпіянату свету па хакеі да нас наогул 91 самалёт прыбыў. Толькі і паспявалі прымаць», — эмацыянальна расказвае дыспетчар.

4 строительство-аэропорт-совещание73-040215 500.jpg

Гэтыя лічбы, вядома, нельга параўнаць з 1970-мі, калі за год аэрапорт абслугоўваў больш за мільён пасажыраў. Вылятаюць адсюль у асноўным рэйсы ў Расію і Еўропу, як, уласна, і прылятаюць сюды адтуль. «Прага, Вільнюс, Вена, Унукава, Шарамецева», — пералічваюць у дыспетчарскім аддзеле. Двухкіламетровая пасадачная паласа дазваляе прымаць самалеты вагой да 61 тоны.

Акрамя таго, на тэрыторыі аэрапорта дзейнічае авіярамонтны завод. Пасля закрыцця Мінск-1 прадпрыемства працягне працаваць на старым месцы. Застанецца і частка паласы, якую задзейнічаюць для пасадкі самалётаў, што прыбываюць на рамонт.



Аб тым, калі пачнуць будаваць «Мінск-Мір», у камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама не кажуць: «Эскізнае рашэнне яшчэ на ўзгадненні». Вядома, што комплекс будзе падзелены на тры кварталы. А на іх тэрыторыі з’явяцца міжнародны фінансавы цэнтр, офісныя будынкі, жылыя дамы і ўся патрэбная сацыяльная і транспартная інфраструктура.

Дарэчы, да пачатку вялікай будоўлі на тэрыторыі Мінск-1 знясуць многія будынкі і збудаванні. Выключэнне ў гэтым спісе — аэравакзал. Помнік архітэктуры застанецца некранутым.

Даведка «Р»

Аэрапорт Мінск-1 быў адкрыты ў далёкім 1933 годзе. У Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адсюль вылецеў першы самалет — К-5. Праз два гады пачаліся рэйсы, што злучылі Мінск з 17 райцэнтрамі. У 1955 годзе Мінск-1 атрымаў статус міжнароднага.


panteleeva_katya@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter