Апошні шлях

У Магілёве ўрачыста перазахавалі астанкі абаронцаў горада

У Магілёве ля мемарыяла па вуліцы Лазарэнкі ўрачыста перазахавалі абаронцаў горада.

— Астанкі чатырох чалавек былі знойдзены ў жніўні гэтага года ў час рамонту цеплатрасы па завулку Буянава, — расказаў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Аскольчанка. — Пасля правядзення патрэбных экспертыз настаў час аддаць героям Вялікай Айчыннай апошнія ўшанаванні.

Іх імёны так і засталіся невядомымі. Не атрымалася дакладна даведацца, былі яны чырвонаармейцамі альбо апалчэнцамі. Аднак, на думку спецыялістаў, якія займаліся даследаваннем астанкаў, героі, хутчэй за ўсё, кіраўнікі ці афіцэры. Аб гэтым сведчаць камандзірская партупея, пенснэ, пашытыя на заказ боты. Такія рэчы ў саракавыя гады мінулага стагоддзя маглі быць толькі ў чалавека больш высокага рангу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter