Апошні дзень для аваднёў

1 жніўня — дзень ушанавання святой Макрэны атрымаў у народзе назву Макрыды.

* З той нагоды, што сялянам у жніўні шмат намаганняў неабходна было прыкладаць нарыхтоўкам на зіму, яны вельмі пільна сачылі за надвор’ем: “На Макрыды калі дождж, сеў азімых будзе добры”, “Калі ў гэты дзень дождж, арэхаў не будзе”, “Ляціць пух з асіны — ідзі за падасінавікамі”. 
* У гэты час ужо знікалі авадні: “Авадзень на Макрыду джаліць апошні раз”. Прыкмячалі: калі шмат аваднёў, будзе шмат агуркоў.
* На Беларусі ў народзе верылі, што на Макрыду нельга палоць грады, інакш гародніна вымакне і згніе. 
* “Як не будзе на Макрэні дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі” — вялікую ўвагу ў гэты дзень надавалі бульбе. 
* У народзе існавала строгае правіла: пачынаць капаць і есці бульбу неабходна ў той дзень тыдня, на які прыпала ў гэтым годзе Благавешчанне. 
* Акрамя гэтага дапушчальным днём для пачатку капання бульбы лічылася субота — дзень ушана-вання продкаў. 
* Засыпаць бульбу ў склеп на доўгачасовае захоўванне раілі ў той дзень тыдня, калі памерлі бацька ці маці: “каб яны спрыялі з таго свету”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter