Аплата цацкамі і цукеркамі

Дабрачынная акцыя «Навагодні цуд» пройдзе ў Гродне.
Дабрачынная акцыя «Навагодні цуд» пройдзе ў Гродне.

Яна накіравана на падтрымку дзіцячых дамоў Гродна і Гродзенскага раёна, дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

— Любы жыхар або госць горада можа набыць і перадаць валанцёру акцыі навагоднія прысмакі, цацкі, развіваючыя гульні, канцтавары, кнігі, дзіцячую вопратку, сродкі гігіены, — паведаміла арганізатар акцыі начальнік выхаваўчага ад¬дзела Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Антаніна Місюкевіч. — Для збору падарункаў у гандлёвым доме «Нёман» будзе арганізаваны спецыяльны «Чароўны кошык», куды можна пакласці падарункі.

Шэраг пераднавагодніх акцый працягне 22 снежня гродзенскі хакейны клуб «Нёман». У гэты дзень адбудзецца дабрачынны матч з удзелам лепшых хакеістаў сезона, за ўваход на якi гродзенцы заплацяць цацкай або цукеркамі.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter